Беларусь атрымае $688 мiльёнаў

Источник материала:  

У найблiжэйшыя днi ў Беларусь паступiць чарговы, чацвёрты, транш крэдыту МВФ у памеры каля 688 мiльёнаў долараў ЗША, паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Мiхаiл Журавовiч.

Адпаведнае рашэнне прынятае Выканаўчым Саветам фонду на пасяджэннi ў мiнулую пятнiцу, на якiм было зацверджанае завяршэнне трэцяга агляду рэалiзацыi Праграмы стэнд-бай, што была заключаная краiнай з МВФ у студзенi сёлета. Падставай для станоўчага рашэння паслужыла выкананне нашай краiнай усiх абавязацельстваў, прынятых Беларуссю ў рамках Праграмы стэнд-бай. У Нацбанку падкрэслiваюць, што рэалiзацыя згаданай праграмы ў мэтах яе поўнага выканання будзе працягнутая, як i супрацоўнiцтва з МВФ па рэалiзацыi сумесных захадаў для мiнiмiзацыi наступстваў сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу i павышэння эфектыўнасцi беларускай эканомiкi.

Ігар ГРЫШЫН.

←На пути к нефтяной безопасности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика