Стварэнне адзiнай мытнай прасторы памiж Беларуссю, Расiяй i Казахстанам лiчаць перспектыўным 69,9 працэнта беларусаў

Источник материала:  

З iх 48,9 працэнта ацэньваюць яго як даволi перспектыўнае, 21 працэнт называюць вялiкiм крокам наперад. Такiя даныя сацыялагiчнага апытання, праведзенага Аналiтычным цэнтрам EcooM, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры. Скептычна настроены да фармiравання Адзiнай мытнай прасторы 28 працэнтаў апытаных: 17,1 працэнта мяркуюць, што яе стварэнне — рэкламны ход, а 10,9 працэнта не бачаць у ёй станоўчых момантаў. Не маюць уласнага пункту гледжання па гэтым пытаннi 2,1 працэнта рэспандэнтаў.

Сацдаследаванне праводзiлася ў лiстападзе—снежнi 2009 года. Былi апытаны 1,5 тыс. грамадзян у розных рэгiёнах Беларусi.

←На пути к нефтяной безопасности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика