Больш як Br2 трлн будзе накiравана ў 2010 годзе на будаўнiцтва 303 аб'ектаў у Беларусi
У Беларусi на будаўнiцтва 303 аб'ектаў у 2010 годзе будзе накiравана Br2145,7 млрд. Гэтыя сродкi прадугледжана накiраваць у адпаведнасцi з Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмай на 2010 год, якую Прэзiдэнт Беларусi зацвердзiў 17 снежня ўказам № 636.
З 303 аб'ектаў, якiя плануюцца да ўзвядзення ў наступным годзе, 64 — новапачатыя. У эксплуатацыю будзе ўведзена 122 (уключаючы пускавыя комплексы).
Асноўнай крынiцай фiнансавання праграмы з'яўляецца рэспублiканскi бюджэт.
Праграма сфармiравана ў адпаведнасцi з даручэннямi кiраўнiка дзяржавы з улiкам iнвестыцыйных магчымасцяў рэспублiканскага бюджэту ва ўмовах бягучай эканамiчнай сiтуацыi i прапаноў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, iншых арганiзацый, аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама.
Асноўнымi прынцыпамi фармiравання праграмы з'яўляецца канцэнтрацыя сродкаў на ўводзiмых у эксплуатацыю аб'ектах, максiмальна магчымая канцэнтрацыя сродкаў на пераходных аб'ектах з высокай ступенню iх будаўнiчай гатоўнасцi, а таксама ўключэнне аб'ектаў, забяспечаных зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектна-каштарыснай дакументацыяй.
У цэлым рэалiзацыя праграмы дасць магчымасць забяспечыць увод у эксплуатацыю ў 2010 годзе марфалагiчнага корпуса Вiцебскага медыцынскага ўнiверсiтэта; трэцяй i чацвёртай чэргаў РНПЦ "Мацi i дзiця"; другой чаргi комплексу пагранiчнай камендатуры з мабiльнай пагранiчнай заставай у Маларыце. Акрамя таго, будуць уведзены аўтадарожны пункт пропуску "Беняконi" ў Гродзенскай вобласцi; будынкi судоў Драгiчынскага, Рэчыцкага, Карэлiцкага i Чэрыкаўскага раёнаў; рэспублiканскi палiгон для выпрабавання аўтатрактарнай тэхнiкi ў Мiнскiм раёне (н.п. Азярышча); школа ў мiкрараёне Бiлева-1 у Вiцебску; вытворча-гандлёвы цэнтр народнай творчасцi i рамёстваў у Копысi; навучальна-педагагiчны комплекс "Сярэдняя школа на 720 месцаў i дзiцячы сад на 230 месцаў у в. Бараўляны Мiнскага раёна"; лядовы палац у Лiдзе i iншыя аб'екты.
У наступным годзе плануецца завяршыць рэканструкцыю аперацыйнага блока хiрургiчнага корпуса Рэспублiканскага шпiталя МУС у г. Мiнску; першай чаргi ДУ "РНПЦ гематалогii i трансфузiялогii"; будынка для размяшчэння суда Мiнскага раёна па вул. Маякоўскага, 119а, у г. Мiнску; двухпавярховага будынка з надбудовай паверха па Веласiпедным завулку, 10, у г. Мiнску; будынка курсанцкай казармы Ваеннай акадэмii Рэспублiкi Беларусь па вул. Калiноўскага, 4, у г. Мiнску; чацвёртай чаргi аб'ектаў Цэнтральнага батанiчнага саду Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi; памяшканняў пад стварэнне тэхналогii i арганiзацыi малатанажнай вытворчасцi новых фармацэўтычных субстанцый ДНУ "Інстытут бiяарганiчнай хiмii НАН Беларусi"; спартыўна-стралковага комплексу ў г. Гродна БФСТ "Дынама" i iншых аб'ектаў.
Будзе прадоўжана ў 2010 годзе будаўнiцтва гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка "Нясвiж"; замкавага комплексу ў г.п. Мiр; пятай чаргi РНПЦ "Мацi i дзiця"; будынка дзiцячага лячэбна-аднаўленчага цэнтра пад вучэбна-лабараторны корпус Баранавiцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта; спартыўна-стралковага комплексу Спартыўнага камiтэта Узброеных Сiлаў Беларусi; рэканструкцыя аб'ектаў БНТУ, БДУ, Нацыянальнага дзiцячага аздараўленчага лагера "Зубраня" i iншых аб'ектаў.
Акрамя таго, у 2010 годзе будзе пачата будаўнiцтва iнтэрнатаў №№ 2, 9 -14 комплексу "Студэнцкая вёска"; маласямейнага iнтэрната для маладых вучоных i аспiрантаў РУП "Iнстытут пладаводства" ў пас. Самахвалавiчы; усходняга абходу г. Гомеля; адмiнiстрацыйнага будынка для Гомельскага пагранiчнага атрада. У Полацку пачнуць будаўнiцтва лячэбнага корпуса для размяшчэння радзiльнага дома i хiрургiчнага аддзялення, пешаходнага моста цераз р. Заходняя Дзвiна ў зоне адпачынку ў раёне Кургана Бессмяротнасцi i палаца гульнявых вiдаў спорту ў мiкрараёне Аэрапорт. Будзе таксама пачата рэканструкцыя лядовага палаца КСУП "Хакейны клуб "Хiмiк" Наваполацка i рэканструкцыя з рэстаўрацыяй касцёла Божага цела ў Нясвiжы i Свята-Васкрасенскага сабора ў Барысаве.
У цэлым жа ў 2010 годзе будзе пачата будаўнiцтва 64 аб'ектаў, 40 з якiх уключаны ў праграму па даручэннях кiраўнiка дзяржавы.
На будаўнiцтва аб'ектаў па прамых даручэннях кiраўнiка дзяржавы ў 2010 годзе будзе накiравана Br1913,8 млрд (з улiкам мэтавых бюджэтных фондаў), або 89,2 працэнта ад аб'ёму фiнансавання праграмы, з iх на аб'екты, якiя ўводзяць у 2010 годзе, — Br667,6 млрд.
Такiм чынам, сродкi рэспублiканскага бюджэту сканцэнтраваны на рэальных па ўводу ў эксплуатацыю ў 2010 годзе сацыяльна значных аб'ектах, а таксама на пераходных аб'ектах, прадугледжаных мэтавымi праграмамi, з высокай ступенню будаўнiчай гатоўнасцi для ўводу iх у эксплуатацыю ў наступныя гады. Будаўнiцтва аб'ектаў прадугледжана толькi ў нарматыўныя або больш кароткiя тэрмiны.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.