На аснашчэнне сельгасарганiзацый Беларусi сучаснай тэхнiкай у 2010 годзе будзе накiравана Br3,2 трлн

Источник материала:  

З мэтай забеспячэння ў 2010 годзе сельскагаспадарчых арганiзацый рэспублiкi новай тэхнiкай i на яе аснове пераходу да сучасных тэхналогiй вытворчасцi сельгаспрадукцыi Прэзiдэнт Беларусi ўказам № 640 вызначыў фiнансаванне Рэспублiканскай праграмы аснашчэння сельскагаспадарчай вытворчасцi сучаснай тэхнiкай на 2005—2010 гады.

На выкананне праграмы прадугледжана накiраваць каля Br3,2 трлн.

У 2010 годзе сельскагаспадарчым арганiзацыям плануецца паставiць 1480 трактароў, 1700 грузавых аўтамабiляў, 1530 збожжаўборачных, 278 кормаўборачных, 70 бульбаўборачных камбайнаў i 15 самаходных камбайнаў для ўборкi лёну, 590 франтальных пагрузчыкаў, 1010 плугоў, 915 камбiнаваных глебаапрацоўча-пасяўных агрэгатаў, 970 машын для ўнясення мiнеральных i арганiчных угнаенняў, машыны i абсталяванне для зернеачышчальна-сушыльнай гаспадаркi, жывёлагадоўчых фермаў i iншую тэхнiку.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←На пути к нефтяной безопасности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика