Аляксандр Лукашэнка: Беларусь выбудавала эфектыўную сiстэму забеспячэння нацыянальнай бяспекi
22.12.2009
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 19 снежня павiншаваў кiраўнiцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекi Беларусi з прафесiйным святам — Днём супрацоўнiка органаў дзяржбяспекi.
"За гады незалежнасцi Беларусi выбудавана эфектыўная сiстэма забеспячэння нацыянальнай бяспекi, важнейшым элементам якой з'яўляецца спецслужба як надзейны гарант абароны дзяржавы ад унутраных i знешнiх пагрозаў", — гаворыцца ў вiншаваннi.
Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што сучаснае пакаленне супрацоўнiкаў органаў дзяржаўнай бяспекi захавала лепшыя традыцыi ветэранаў, якiя ўпiсалi яркiя старонкi ў гераiчную гiсторыю краiны, вызваленне яе ад фашысцкiх захопнiкаў i барацьбу са злачыннымi замахамi. "Гэта дае ўпэўненасць у тым, што бяспека асобы, грамадства i дзяржавы будзе надзейна забяспечана i ў далейшым", — падкрэслiў Прэзiдэнт.Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь