Права на атрыманне льготнага крэдыту на капрамонт i рэканструкцыю жылля можна будзе выкарыстаць толькi адзiн раз

Источник материала:  

Права на атрыманне льготнага крэдыту на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў у Беларусi можна будзе выкарыстаць толькi адзiн раз. Адпаведны ўказ № 637, якiм унесены змяненне i дапаўненнi ва ўказ ад 7 лютага 2006 года № 75 "Аб прадастаўленнi грамадзянам, якiя пастаянна пражываюць i працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек, iльготных крэдытаў на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў", Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 17 снежня.

Такая норма ўводзiцца ў сувязi з тым, што з кожным годам колькасць грамадзян, якiя жадаюць скарыстацца льготнымi крэдытамi, павялiчваецца, i будзе датычыцца грамадзян, якiя пастаянна пражываюць i працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек.

Акрамя таго, райвыканкамам перададзены паўнамоцтвы па зацвярджэннi спiсаў грамадзян, якiя маюць права на атрыманне льготных крэдытаў у адпаведнасцi з указам ад 7 лютага 2006 года № 75, а на аблвыканкамы ўскладзены кантроль за правiльнасцю ўключэння грамадзян у гэтыя спiсы. Указ уступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

←На пути к нефтяной безопасности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика