Беларусь, Казахстан i Расiя сфармiруюць Адзiную эканамiчную прастору не пазней як 1 студзеня 2012 года

Источник материала:  

Прэзiдэнты Беларусi, Казахстана i Расii зацвердзiлi план дзеянняў па фармiраваннi Адзiнай эканамiчнай прасторы i падпiсалi сумесную заяву аб фармiраваннi Мытнага саюза, якi пачне функцыянаваць з 1 студзеня 2010 года. Дакумент падпiсалi 19 снежня ў Алматы Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў i Дзмiтрый Мядзведзеў. Далей урады трох краiн сумесна з Камiсiяй Мытнага саюза павiнны будуць забяспечыць выкананне плана дзеянняў i ва ўстаноўленыя тэрмiны iнфармаваць Мiждзяржаўны савет ЕўрАзЭС, вышэйшы орган Мытнага саюза на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў.

Як заявiў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, Казахстан i Расiя не павiнны знiжаць тэмпу ў рабоце над стварэннем Адзiнай эканамiчнай прасторы. "У Мiнску быў зроблены рашучы крок па фармiраваннi Адзiнай эканамiчнай прасторы i цяпер самае галоўнае — не страцiць набраны тэмп", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiкi трох дзяржаў пацвердзiлi iмкненне да фармiравання АЭП не пазней як 1 студзеня 2012 года. У выпадку рэалiзацыi плана дзеянняў па фармiраваннi АЭП у Беларусi, Казахстане i Расii пачнуць дзейнiчаць усе асноўныя элементы, уласцiвыя гэтаму iнтэграцыйнаму аб'яднанню. А менавiта: узгодненая эканамiчная палiтыка, якая ўключае адзiныя прынцыпы рэгулявання дзейнасцi суб'ектаў натуральных манаполiй i дзяржаўнай падтрымкi сельскай гаспадаркi, адзiныя правiлы ў галiне канкурэнцыi i прадастаўлення прамысловых субсiдый. Дзяржавы-ўдзельнiцы забяспечаць свабоду перамяшчэння паслуг, капiталу i рабочай сiлы. Акрамя таго, у рамках АЭП павiнны быць таксама выпрацаваны прынцыповыя палажэннi аб узаемным доступе бакоў да рэсурсаў, уключаючы энергетычныя, а таксама правiлы i прынцыпы падтрымкi эканомiкi.

Прэзiдэнты дамовiлiся ўлiчваць баланс iнтарэсаў i садзейнiчаць вырашэнню самых складаных пытанняў. Як было адзначана, Мытны саюз будзе садзейнiчаць росту ўзаемнага гандлю трох краiн. Кiраўнiкi дзяржаў прыйшлi таксама да адзiнай думкi аб неабходнасцi больш хуткага прыняцця мераў па фармiраваннi паўнацэннай адзiнай мытнай прасторы.

У гэты ж дзень у Алматы прайшла нефармальная сустрэча кiраўнiкоў дзяржаў — удзельнiц СНД, удзел у якой прынялi прэзiдэнты Беларусi, Казахстана, Расii, Арменii, Кыргызстана, Таджыкiстана i Туркменiстана. Лiдары краiн СНД лiчаць карыснымi такiя нефармальныя самiты, паколькi яны даюць магчымасць абмяркоўваць шырокi спектр пытанняў. Як падкрэслiў Прэзiдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, адкрываючы нефармальны самiт, практыку такiх сустрэч неабходна прадаўжаць. Прэзiдэнт Казахстана таксама адзначыў, што кiраўнiкi дзяржаў "сабралiся, каб абмяняцца думкамi па пытаннях, якiя ўяўляюць узаемную цiкавасць, i яшчэ раз пагаварыць аб сумесных далейшых дзеяннях". Ён нагадаў, што адна з такiх сустрэч у Сочы паслужыла з'яўленню ЕўрАзЭС. Акрамя таго, было падкрэслена, што найважнейшай праблемай з'яўляецца забеспячэнне рэгiянальнай бяспекi.

Пасля пратакольнай часткi кiраўнiкi дзяржаў прадоўжылi размову ў нефармальнай абстаноўцы.

←На пути к нефтяной безопасности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика