Польскага пасла ўзялі ў клуб абраных
18.12.2009
—
Новости Политики
Пасля сустрэчы з міністрам культуры Польшчы яго беларускі калега Павел Латушка паведаміў, што амбасадар Польшчы Генрык Літвін прыняты ў шэрагі клуба беларускамоўных паслоў.Cам польскі амбасадар ад часу свайго прызначэння ў лютым у 2006 году прамаўляў на афіцыйных мерапрыемствах па-руску, але з нядаўняга часу стаў усё часцей карыстацца беларускай мовай.
Пасля яго прамовы падчас сустрэчы міністраў культуры Беларусі і Польшчы Павел Латушка прадставіў яго як новага сябра клуба беларускамоўных амбасадараў. Беларускі міністр зазначыў, што ў гэты клуб ужо ўваходзяць украінскі пасол Ігар Ліхавы, літоўскі пасол Эдмінас Багдонас, а ўзначальвае клуб амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, у якога і паўстала ідэя стварэння такой нефармальнай дыпламатычнай суполкі.
Патэнцыйна ў яе маглі ўвайсці і былыя амбасадары такіх краінаў, як ЗША, Вялікабрытанія, Ізраіль, якія падчас свайго знаходжання тут мэтанакіравана вучылі беларускую мову. Брытанскі дыпламат Найджэл Гулд-Дэвіс наймаў рэпетытара, амерыканка Карэн Сцюарт вучыла мову па песнях беларускіх выканаўцаў, а экс-пасол Ізраіля Зееў Бен-Ар’е настолькі дасканала вывучыў беларускую, што стаў першым перакладчыкам твораў Васіля Быкава на іўрыт.
А вось амбасадар нібы братэрскай краіны – Расіі Аляксандр Сурыкаў да беларускай мовы ставіцца з прахалодай. У адрозненне ад іншых дыпламатаў, ён праігнараваў летась агульнабеларускую дыктоўку і прызнаваўся ў няведанні мовы краіны, дзе ён працуе.