У Беларусі дазволена таніроўка задняга і задняга бакавога шкла аўтатранспарту

Источник материала:  

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 17 снежня падпiсаў Указ № 634, якi прадугледжвае карэкцiроўку Правiлаў дарожнага руху.

Дакумент быў падрыхтаваны па даручэннi кiраўнiка дзяржавы на падставе калектыўнага звароту грамадзян Рэспублiкi Беларусь з просьбай аб зняццi абмежаванняў на танiроўку шкла транспартных сродкаў.

Указам дазваляецца з 17 снежня 2009 года ўдзел у дарожным руху ўсiх транспартных сродкаў з заводскай танiроўкай задняга i задняга бакавога шкла без нармавання ступенi iх святлопрапускання.

Гэты дазвол дасць магчымасць увозiць i эксплуатаваць у нашай рэспублiцы аўтамабiлi, вырабленыя вытворцамi краiн амерыканскага i еўрапейскага рэгiёнаў з панiжанай ступенню святлопрапускання шкла, якiя маюць маркiроўку, што адпавядае мiжнародным патрабаванням, i не паўплывае на забеспячэнне бяспекi дарожнага руху.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Кто на свете всех милее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика