Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным перагледзець работу дзяржаўных СМІ

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным перагледзець работу дзяржаўных сродкаў масавай iнфармацыi. Аб гэтым ён заявiў 14 снежня на нарадзе аб задачах па вырашэннi найбольш актуальных пытанняў сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi ў 2010 годзе.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць недастатковай праводзiмую ў краiне iдэалагiчную работу. Ён звярнуў на гэта асаблiвую ўвагу кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Уладзiмiра Макея.

Прэзiдэнт жорстка раскрытыкаваў дзяржаўныя сродкi масавай iнфармацыi, як друкаваныя, так i электронныя. "Сродкi масавай iнфармацыi нiяк сёння не працуюць. Тэлебачанне ў нас, як i за мяжой, — глядзець няма чаго. Радыё ў Беларусi ўжо нiхто не слухае. А па тэлевiзары глядзяць клiпы. Забаўлялаўка, усё гэта нецiкава. I ў мяне такое ўражанне, што там ужо i кiраўнiкi забылiся, што яны з'яўляюцца суб'ектамi iдэалагiчнай работы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама дадаў, што неабходна звярнуць пiльную ўвагу i на работу сродкаў масавай iнфармацыi ў рэгiёнах. Рэгiянальныя СМI не павiнны займацца ўсхваленнем мясцовай улады i, калi ёсць факты для крытыкi, не замоўчваць iх, як бы гэта ні гучала справядлiва для мясцовай улады.

←Не в бровь, а в газ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика