Ашчадны банк Расіі прыме ўдзел у рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў Беларусі
Ашчадбанк Расii возьме ўдзел у рэалiзацыi буйных iнвестыцыйных праектаў у Беларусi. Пра гэта iшла гаворка на сустрэчы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi са старшынёй праўлення Ашчадбанка Расii Германам Грэфам.
11 снежня ў Мiнску было падпiсанае пагадненне аб набыццi Ашчадбанкам Расii 93,27 % акцый ААТ "БПБ-Банк" i iнвестыцыйнае пагадненне аб доўгатэрмiновым развiццi БПБ-Банка.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Прыход найбуйнейшага банка Расiйскай Федэрацыi ў Беларусь важны не толькi для Беларусi, але i для Расii". Паводле яго слоў, зацiкаўленасць суседняй дзяржавы ў прысутнасцi на беларускiм банкаўскiм рынку выказаў i Прэзiдэнт Дзмiтрый Мядзведзеў на прайшоўшым пасяджэннi ВДС i падтрымаў гэту здзелку.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ўсе дасягнутыя з Ашчадбанкам пагадненнi будуць рэалiзаваныя. Пры гэтым асаблiвую ўвагу ён звярнуў на рэалiзацыю дагавора па падтрымцы беларускiх таваравытворцаў на расiйскiм рынку. "Трэба падумаць пра схему падтрымкi нашых таваравытворцаў праз ваш банк у Расii", — сказаў Прэзiдэнт.
"Для нас сёння вельмi значны дзень: мы ажыццявiлi адну з найбуйнейшых здзелак па набыццi аднаго з буйных беларускiх банкаў — ААТ "БПБ-Банк" — i прытым яшчэ ў крызiсны час. Мы верым у будучыню беларускага рынку. Для нас вельмi важная прысутнасць тут", — адзначыў Герман Грэф.
Герман Грэф падзякаваў беларускаму боку за тое, што перагаворны працэс прайшоў у рэкордна кароткiя тэрмiны — за 7 месяцаў змаглi дамовiцца па ўсiх пытаннях i падпiсаць пагадненне. Гэта лепшы паказчык эфектыўнасцi.
У цэлым бакi дамовiлiся па вялiкай праграме супрацоўнiцтва. Яго першая частка звязаная з праграмай развiцця набытага ў Беларусi банка. Плануецца, што ў блiжэйшы час будзе выпрацавана стратэгiя яго развiцця. Таксама чакаюцца сотнi мiльёнаў долараў прамых iнвестыцый у капiтал гэтага банка.
Другая частка — супрацоўнiцтва Ашчадбанка з Беларуссю па шэрагу кiрункаў, звязаных з iнвестыцыямi ў прамысловыя, энергетычныя i iншыя аб'екты. "Гэта значныя сродкi, мiльярды долараў, якiя мы шляхам сумеснай працы будзем прыцягваць", — падкрэслiў кiраўнiк Ашчадбанка.
Трэцi кiрунак звязаны з узаемадзеяннем з Ашчадбанкам па прыцягненнi фiнансавання для бюджэтных мэтаў Беларусi.
"Мы сёння абмяркоўвалi тры гэтыя складнiкi, дамовiлiся па ўсiх пытаннях i пачынаем рэалiзацыю ўсiх гэтых пагадненняў. Наш прыход на беларускi рынак — гэта добры знак развiцця расiйска-беларускiх адносiнаў", — сказаў Герман Грэф.
Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч адзначыў: "Самае важнае — гэта сам факт прыходу найбуйнейшага расiйскага банка, аднаго з найбуйнейшых сусветных банкаў у Беларусь у перыяд сусветнага крызiсу. Гэта гаворыць аб тым, што ў Беларусi банкаўская сiстэма стабiльная, прывабная для знешнiх iнвестараў".
На думку кiраўнiка Нацбанка, намечаныя праекты даюць вельмi добрую перспектыву для развiцця Беларусi, Саюзнай дзяржавы, Ашчадбанка, а таксама банкаўскай сiстэмы Беларусi.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.