Аляксандр Лукашэнка адобрыў новыя планы iнвестараў па развiцці вагонабудаўнiчай галiны ў Беларусi
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўхвалiў расшырэнне планаў расiйскiх iнвестараў па стварэннi ў Беларусi сучаснай высокатэхналагiчнай вагонабудаўнiчай галiны. Пра гэта кiраўнiк дзяржавы заявiў на нарадзе па гэтым пытаннi, якая прайшла 7 снежня ў Мiнску.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што рашэнне аб стварэннi ў Беларусi ўласнага вагонабудавання было прынятае iм падчас наведвання Магiлёўскай вобласцi ў лiстападзе 2007 года. Тады былi вызначаныя два кiрункi рэалiзацыi гэтай задачы: стварэнне вытворчасцi па выпуску грузавых кантэйнераў на базе Магiлёўскага вагонабудаўнiчага завода i БелАЗа (за гэты кiрунак адказвае Мiнiстэрства прамысловасцi) i мадэрнiзацыя вагонабудаўнiчай вытворчасцi на базе Асiповiцкага вагонабудаўнiчага завода (за гэты кiрунак адказныя Беларуская чыгунка i расiйскае ЗАТ "Гранд Экспрэс" як асноўны iнвестар). Канкрэтныя рашэннi былi аформленыя адпаведным пратаколам i двума ўказамi, як на тым i настойвалi iнвестары. Разам з тым, падчас рэалiзацыi праектаў (у прыватнасцi, асiповiцкага) узнiклi дадатковыя тэхнiчныя пытаннi, якiя паставiлi пад пагрозу тэрмiны iх завяршэння.
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, аб сённяшняй нарадзе яго прасiлi расiйскiя iнвестары, у якiх ёсць новыя, дадатковыя прапановы. "Мне будзе вельмi цiкава з iмi азнаёмiцца. Аднак хачу адразу папярэдзiць: гэтыя прапановы павiнны быць узаемавыгаднымi", — заявiў кiраўнiк дзяржавы.
На нарадзе Прэзiдэнту былi прадстаўленыя даклады мiнiстра прамысловасцi Беларусi Аляксандра Радзевiча, начальнiка Беларускай чыгункi Анатоля Сiвака, а таксама была заслуханая iнфармацыя прадстаўнiка ЗАТ "Гранд Экспрэс" Андрэя Кушнарова. У дыскусii ўзялi ўдзел першы вiцэ-прэм'ер Беларусi Уладзiмiр Сямашка, вiцэ-прэм'ер Вiктар Бура, намеснiк Кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Леанiд Анфiмаў, памочнiк Прэзiдэнта Сяргей Ткачоў, кiраўнiк праўлення Нацбанка Пётр Пракаповiч, старшыня Камiтэта дзяржкантролю Зянон Ломаць.
На нарадзе было канстатавана, што адкарэктаваныя раней тэрмiны рэалiзацыi магiлёўскага праекта будуць вытрыманыя, i ў канцы 2010 года з заводскага канвеера пойдзе запатрабаваная прадукцыя. Што датычыцца асiповiцкага праекта, то iнвестары перакананыя, што i тут сiтуацыя дазваляе ўкласцiся ў намечаны графiк.
Акрамя гэтых двух праектаў, на нарадзе ў кiраўнiка дзяржавы прайшло падрабязнае i працяглае абмеркаванне i новых iнвестыцыйных праектаў, з якiмi азнаёмiла кампанiя "Гранд Экспрэс". Асноўная iдэя iнвестараў — фармiраванне ў беларускiм чыгуначным сектары магутнага холдынга, якi займаўся б шырокiм спектрам дзейнасцi: ад стварэння новых вытворчых пляцовак для вырабу чыгуначнай тэхнiкi i да фармiравання транспартна-лагiстычнай iнфраструктуры. Акрамя таго, iнвестары прапанавалi некалькi праектаў, звязаных з развiццём спадарожных машынабудаўнiчых галiн. Агульная сума ўсiх праектаў папярэдне ацэньваецца ў сотнi мiльёнаў долараў ЗША.
Прэзiдэнт цалкам падтрымаў намеры iнвестараў. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы даручыў, каб у першым квартале 2010 года ўсе праекты ў канкрэтным выглядзе (з бiзнэс-планамi i экспертызай) былi пададзены яму на разгляд. Аляксандр Лукашэнка таксама настойвае на кансалiдацыi намаганняў Урада i расiйскай кампанii-iнвестара ў ажыццяўленнi намечанага.
Сузаснавальнiк ЗАТ "Гранд Экспрэс" Мiхаiл Рабiновiч пасля завяршэння нарады адзначыў спрыяльную дзелавую атмасферу Беларусi. "Беларускi рынак хавае вялiзны патэнцыял для iнвестыцый. Тут ёсць вельмi сур'ёзныя канкурэнтныя перавагi: захаваўся кадравы iнжынерны патэнцыял, уважлiвае стаўленне да людзей, выгаднае геаграфiчнае становiшча i гатоўнасць дзяржавы да ўспрымання iнвестыцый", — адзначыў расiйскi бiзнэсмен.
"Мы ўсведамляем той высокi давер, якi нам быў аказаны, — заявiў Мiхаiл Рабiновiч. — Мы са свайго боку зробiм усё, каб яго апраўдаць. І тыя праекты, якiя мы абмяркоўваем, за якiя бяромся, будзем выконваць у тыя тэрмiны, якiя пастаўлены".
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.