Музею Якуба Коласа — 50
05.12.2009
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Дзяржаўнага лiтаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа з 50-гадовым юбiлеем гэтай установы.
"За гэты перыяд музей ператварыўся ў сапраўдную скарбнiцу жыццёвай i творчай спадчыны класiка айчыннай лiтаратуры. У яго залах перад наведвальнiкамi паўстае шматгранны вобраз знакамiтага пiсьменнiка, дзяржаўнага i грамадскага дзеяча, вучонага, педагога, якi да апошнiх хвiлiн шчыра i самааддана служыў Радзiме", — адзначаецца ў вiншаваннi. Кiраўнiк дзяржавы пажадаў супрацоўнiкам музея поспехаў у высакароднай справе захоўвання скарбаў нацыянальнай лiтаратуры, ажыццяўлення новых планаў, здароўя i дабрабыту.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.