У тэставых праймерыз ад БСДП (Грамада) возьме ўдзел Мечаслаў Грыб
30.11.2009
—
Новости Политики
Канчаткова месца правядзення праймерыз не вызначана. Сярод найбольш верагодных рэгіёнаў называўся Аршанскі раён (Віцебская вобласць). Час правядзення праймерыз — пачатак 2010 года.
Першапачаткова АДС планавалі правесці праймерыз і вызначыць кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл адразу на рэспубліканскім узроўні. Аднак ні адна са структур, што ўваходзяць у АДС, пакуль не вызначылася са сваім кандыдатам на ўдзел у першасных выбарах.