Сяргей Сiдорскi адкрыў Нацыянальную выставу Беларусi ў Маскве
25.11.2009
—
Новости Политики
Яна размясцiлася ў павiльёне "Беларусь" на тэрыторыi Усерасiйскага выставачнага цэнтра.
Гэты павiльён расчынiў свае дзверы ў 2008 годзе пасля праведзенай тут маштабнай рэканструкцыi. "Адкрыццё Нацыянальнай выставы ў адным з лепшых выставачных павiльёнаў Масквы сведчыць аб тым, што нават ва ўмовах крызiсу мы не маем намеру знiжаць дынамiку нашага супрацоўнiцтва", — сказаў Сяргей Сiдорскi. Ён адзначыў, што ў экспазiцыi прадстаўлена прадукцыя больш як 100 беларускiх прадпрыемстваў, якiя выказалi вялiкую цiкавасць да ўдзелу ў выставе. "Тут прадстаўлена лепшае, што вырабляе Беларусь", — падкрэслiў прэм'ер-мiнiстр.
БЕЛТА.