Меры крымiнальнай адказнасцi маюць патрэбу ў аптымiзацыi

Источник материала:  

Аб гэтым iшла размова на рабочай сустрэчы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з генеральным пракурорам Беларусi Рыгорам Васiлевiчам.

Прынцыпова важным пытаннем, якое было абмеркавана ў кiраўнiка дзяржавы, з'яўляецца вырашэнне праблемы аптымiзацыi мераў крымiнальнай адказнасцi. У Генеральнай пракуратуры мяркуюць, што iснуючая ў рэспублiцы структура пакаранняў не ў поўнай меры адпавядае сучасным рэалiям i неабходна ў большай ступенi ўдзяляць увагу штрафным мерам адказнасцi ўзамен пазбаўлення волi. Так, у агульнай структуры мераў крымiнальнай адказнасцi амаль 24 працэнты складае пазбаўленне волi i каля 10 працэнтаў — арышты. Гэта вялiкая ўдзельная вага такiх пакаранняў, i трэба пераходзiць на iншыя, больш эфектыўныя меры, якiя садзейнiчалi б перавыхаванню злачынца. Аднак у тых выпадках, калi злачынца трэба iзаляваць ад грамадства, сапраўды неабходна прымаць рашэнне аб пазбаўленнi волi. У найблiжэйшы час Генеральная пракуратура плануе ўнесцi Прэзiдэнту свае прапановы па аптымiзацыi структуры пакаранняў у Беларусi. Акрамя таго, Аляксандру Лукашэнку было даведзена аб ходзе выканання даручэнняў, якiя кiраўнiк дзяржавы даў па вынiках праведзенай 6 жнiўня 2009 года нарады па пытаннях дзейнасцi органаў пракуратуры.

Прэзiдэнт таксама быў праiнфармаваны аб крымiнагеннай сiтуацыi ў Беларусi. За апошнiя 10 месяцаў адзначаецца знiжэнне колькасцi злачынстваў у рэспублiцы, у тым лiку на 12,9 працэнта скарацiлася колькасць забойстваў, на 11 працэнтаў — прычынення цяжкiх цялесных пашкоджанняў, колькасць разбояў зменшылася на 8 працэнтаў, а грабяжоў стала менш на 16 працэнтаў. Таксама скарачаецца колькасць крадзяжоў, у тым лiку кватэрных.

Суiскальнiк вучонай ступенi за плагiят або фальсiфiкацыю будзе пазбаўляцца на 5 гадоў права абароны дысертацыi

У Беларусi ўведзены больш строгiя патрабаваннi да якасцi работ суiскальнiкаў вучонай ступенi. Прэзiдэнт Беларусi ўказам № 556 ад 17 лiстапада ўнёс змяненнi i дапаўненнi ў Палажэнне аб прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў у Беларусi. Устаноўлена, што суiскальнiк пазбаўляецца на 5 гадоў права абароны новай дысертацыi не толькi ў выпадку выяўлення плагiяту, але i пры выяўленнi фальсiфiкацыi або падлогу ў любых прадстаўленых матэрыялах. Вызначаны шэраг мераў, накiраваных на павышэнне якасцi экспертызы дысертацый на пачатковых этапах iх разгляду. Прадугледжаны працэдуры, накiраваныя на забеспячэнне абароны iнтарэсаў суiскальнiкаў i аб'ектыўнасцi пры прыняццi адмоўных рашэнняў у савеце па абароне дысертацый. Суiскальнiкам вучоных ступеняў дадзена права выкарыстоўваць у кандыдацкiх дысертацыях матэрыялы iх магiстарскiх работ. Акрамя таго, ва ўказе дыферэнцыяваны патрабаваннi да суiскальнiкаў вучонага звання дацэнта з улiкам таго, працуюць яны ў ВНУ або ў навуковых арганiзацыях, а таксама прадугледжана прыраўноўванне звання старшага навуковага супрацоўнiка да звання дацэнта з выдачай адпаведнага атэстата. У мэтах эканомii бюджэтных сродкаў абавязковае апублiкаванне ў газеце аб'явы аб абароне дысертацыi заменена на размяшчэнне такой аб'явы на афiцыйным сайце ВАК.

Алiмпiйскiм чэмпiёнам пенсiйнага ўзросту ў Беларусi штомесяц будзе выплачвацца дзяржстыпендыя

У мэтах стымулявання дасягнення высокiх вынікаў беларускiмi спартсменамi на Алiмпiйскiх гульнях у Беларусi заснавана штомесячная дзяржаўная стыпендыя алiмпiйскiм чэмпiёнам, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту. Адпаведны ўказ Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 17 лiстапада. Стыпендыя будзе складаць 300 працэнтаў найбольшай велiчынi бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, зацверджанага ўрадам, за два апошнiя кварталы (цяпер бюджэт пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва складае 250 070 рублёў). Яна будзе назначацца грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, што пастаянна пражываюць на тэрыторыi нашай краiны, якiя, выступаючы ў складзе нацыянальных i зборных камандаў Беларусi або былога СССР па вiдах спорту, заваявалi залатыя медалi на Алiмпiйскiх гульнях, пры дасягненнi мужчынамi ўзросту 60 гадоў, жанчынамi — 55 гадоў.

←О выборе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика