Курс нацыянальнай валюты — стабільны, золатавалютныя рэзервы — растуць

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 19 лiстапада 2009 года прыняў з планавай справаздачай cтаршыню Праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пятра Пракаповiча. Кiраўнiку дзяржавы было даведзена, што ўсе паказчыкi Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi ў студзенi — кастрычнiку 2009 года выкананыя.

Па-ранейшаму стабiльным застаецца курс нацыянальнай валюты, якi ў дачыненнi да кошыка замежных валют вагаецца ў межах абвешчанага калiдора +/-10 %. За апошнi час Нацыянальны банк Беларусi значна нарасцiў золатавалютныя рэзервы. За 10 месяцаў гэтага года мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi, разлiчаныя ў адпаведнасцi з метадалогiяй МВФ, павялiчылiся больш чым у 1,4 раза — з $3,1 млрд на 1 студзеня да $4,43 млрд на 1 лiстапада. Нацыянальны банк i надалей будзе нарошчваць золатавалютныя рэзервы. Чакаецца, што на 1 студзеня 2010 года яны складуць не менш за $5 млрд, што будзе добрай асновай для забеспячэння далейшай стабiльнасцi нацыянальнай валюты. Прэзiдэнту таксама было даведзена, што ў Беларусi завяршыла працу чарговая мiсiя МВФ па праграме "stand-by". Па стане на 1 кастрычнiка 2009 года Нацыянальны банк выканаў усе паказчыкi па гэтай праграме. Вынiкi працы камiсii ў найблiжэйшы час будуць разгледжаны на пасяджэннi Савета дырэктараў МВФ. "Мы ўпэўненыя ў тым, што чарговая транша крэдыту МВФ будзе атрымана ў снежнi", — адзначыў Пётр Пракаповiч. Гэта таксама палепшыць сiтуацыю ў краiне, у тым лiку з золатавалютнымi рэзервамi.

Банкаўская сiстэма сёлета забяспечвае неабходнае крэдытаванне эканомiкi. Гэты паказчык у параўнаннi з 1 лiстапада 2008 года павялiчыўся больш чым у 1,4 раза, iльготнае крэдытаванне жылля — у 1,7 раза. Нацбанкам праводзiцца праца па ўдасканаленнi працэнтнай палiтыкi. "Дасягнута пагадненне з МВФ аб тым, што мы можам пачынаць працэс знiжэння працэнтных ставак. Мы плануем, што ўжо з 1 снежня 2009 года стаўка рэфiнансавання будзе зменшана на 0,5 працэнтнага пункта — з цяперашнiх 14 % гадавых да 13,5 % гадавых", — сказаў кiраўнiк Нацбанка. Ён запэўнiў, што ўжо ў першым паўгоддзi 2010 года працэнтныя стаўкi на беларускiм рынку выйдуць на дакрызiсны ўзровень.

Кiраўнiк дзяржавы даручыў Нацбанку забяспечыць выкананне Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi ў цэлым па годзе i запатрабаваў ужо ў найблiжэйшы час разам з Урадам завяршыць працу над праектам Прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2010 год, праектам бюджэту i Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi. Пётр Пракаповiч адзначыў, што ўсе даручэннi Прэзiдэнта па гэтых дакументах выкананыя i ўжо ў найблiжэйшы час, не пазней за 23 лiстапада, яны будуць унесены на разгляд кiраўнiку дзяржавы. Чакаецца, што канчатковае рашэнне па iх будзе прынята на наступным тыднi. "Нам вельмi важна ўжо ў гэтым месяцы атрымаць прагнозныя паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2010 год, а таксама па асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi, каб як мага хутчэй пачынаць канкрэтную працу па iх рэалiзацыi", — падкрэслiў кiраўнiк Нацбанка. Плануецца, што ў названых дакументах будуць замацаваныя такiя паказчыкi, якiя забяспечаць выкананне пяцiгадовай праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2006—2010 гады. У прыватнасцi, прырост ВУП запланаваны на ўзроўнi не менш за 11 %, iнфляцыi ў межах 8—10 %.

←О выборе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика