Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў...
...Калектыў Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя Максiма Танка з 95-годдзем з дня заснавання ВНУ.
Гэта вучэбная ўстанова з'яўляецца адной з найстарэйшых педагагiчных ВНУ краiны, найбуйнейшым цэнтрам падрыхтоўкi кадраў для ўстаноў адукацыi розных узроўняў, тэарэтычных i прыкладных даследаванняў. За мiнулыя гады яе выпускнiкамi сталi больш за 130 тысяч высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, якiя зрабілі вялiкi ўклад у справу адукацыi i выхавання падрастаючага пакалення ва ўсiх рэгiёнах Беларусi.
"Перакананы, што ваш дружны, з'яднаны калектыў i надалей будзе плённа працаваць, развiваць добрыя традыцыi свайго ўнiверсiтэта, вырашаць тыя важныя задачы, якiя сёння ставяць перад сiстэмай адукацыi дзяржава i грамадства", — падкрэслiў Прэзiдэнт.
...Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Кiрыла з днём нараджэння
У вiншаваннi, у прыватнасцi, гаворыцца: "Знаходзячыся на Патрыяршым прастоле, Вы падаяце прыклад нястомнай рэлiгiйнай i грамадскай дзейнасцi, накiраванай на зацвярджэнне iдэалаў дабра, справядлiвасцi, чалавекалюбства i мiласэрнасцi, падтрыманне стабiльнасцi i згоды ў грамадстве. Праваслаўныя вернiкi Беларусi з вялiкай удзячнасцю прымаюць Вашу архiпастырскую апеку аб нашай зямлi, якая захоўвае памяць пра агульнае гiстарычнае мiнулае братоў-славян. Незабыўнае ўражанне ў сэрцах суграмадзян пакiнуў Ваш нядаўнi вiзiт, мудрыя словы блаславення i духоўнага наказу жыхарам Белай Русi".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху здароўя i даўгалецця, невычэрпнай энергii ў высокiм служэннi Царкве i Айчыне.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.