Старшыня Дзяржкантролю на прамой лiнii
На гэты раз падзялiцца з Зянонам Кузьмiчом Ломацем iнфармацыяй аб наяўных праблемах, неналежным выкарыстаннi дзяржсродкаў i ўласнасцi, выпадках незахавання заканадаўства службовымi асобамi арганiзацый i прадпрыемстваў розных формаў уласнасцi змогуць жыхары сталiцы i Мiнскай вобласцi.
Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, "прамая лiнiя" пройдзе 19 лiстапада з 15.00 па 17.00. Кiраўнiк галоўнай кантрольнай установы краiны будзе чакаць званкоў па мiнскiм тэлефоне 210 01 65. Прычым Зянон Ломаць гатовы выслухаць не толькi паведамленнi аб парушэннях у дзейнасцi суб'ектаў гаспадарання, але i прапановы, накiраваныя на паляпшэнне эканамiчнай сiтуацыi ў сталiцы, Мiнскай вобласцi, наогул ва ўсёй краiне. Як падкрэслiваюць у КДК, кожнае паведамленне, што паступiць на "прамую лiнiю", будзе праверана, а прапановы прааналiзаваныя.
Iгар ГРЫШЫН