Удзельнiкам ХVІ Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю Лiстапад
Дарагiя сябры!
Сардэчна вiншую вас з адкрыццём ХVI Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад".
За мiнулыя гады гэты культурны форум набыў вялiкую папулярнасць i заваяваў мiжнародны аўтарытэт. Яго прыцягальная сiла i своеасаблiвасць заключаны ў высокай духоўнасцi, сцвярджэннi гуманiстычных i эстэтычных iдэалаў, захаваннi i абагачэннi спадчыны сусветных кiнематаграфiчных школ.
Дзякуючы "Лiстападу" ў нас ёсць унiкальная магчымасць убачыць лепшыя фiльмы розных краiн i кантынентаў, адзначаныя прэстыжнымi ўзнагародамi. У гэтыя днi Мiнск ператвараецца ў адну з фестывальных сталiц Еўропы, цэнтр дружбы, стасункаў i творчых кантактаў выдатных майстроў экрана i маладых зорак.
У наш складаны i прагматычны век людзям не хапае сапраўднага, мудрага, добрага i чалавечнага кiно. Няхай жа ў гэтым годзе фестываль падорыць гледачам мноства такiх фiльмаў, парадуе яркiмi адкрыццямi i цiкавымi сустрэчамi з любiмымi акцёрамi i рэжысёрамi.
Ад усёй душы жадаю вам, дарагiя сябры, моцнага здароўя, натхнення, поспехаў, шчасця i добрага настрою.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.