Беларускія дэмакраты заклікаюць ЕЗ працягнуць санкцыі супраць рэжыма Лукашэнкі
13.11.2009
—
Новости Политики
Прэзідыум Палітрады АДС адзначае ў сваёй заяве, што «змены, якія адбыліся ў краіне за паўгады, носяць выключна касметычны і дэманстратыўны характар, і не закранаюць карэнных устояў аўтарытарнай палітычнай сістэмы, якая сфармавалася ў Беларусі», перадае сайт udf.by.
У гэтай сітуацыі найбольш «лагічным і ўзважаным» лідэры АДС лічаць «працягнення мараторыя на дзеянні візавых абмежаванняў яшчэ на шэсць месяцаў».
«Вярнуцца да гэтага пытання было б мэтазгодна пасля завяршэння ў Беларусі выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў, якія могуць стаць крытэрам шчырасці ўладаў у правядзенні дэмакратычных рэформаў», - адзначаецца ў дакуменце.
Пад свабоднымі і дэмакратычнымі выбарамі беларуская апазіцыя разумее лібералізацыю выбарчага заканадаўства і адстаўку ЦВК, забеспячэнне свабоды СМІ, дэмакратызацыю заканадаўства, рэгулюючага дзейнасць палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.
Акрамя гэтага, лідэры АДС патрабуюць ад уладаў вызваленне палітвязняў і спынення ўсіх формаў палітычных рэпрэсій.
«Правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў можа стаць надзейным падмуркам для далейшага развіцця палітычнага і эканамічнага дыялога Еўрапейскага Звяза з афіцыйным Менскам», - падкрэсліваецца ў звароце.