Работа Грамадска-кансультатыўнага савета пры Прэзiдэнце Беларусi прыпынена ў сувязi з неканструктыўнай пазiцыяй асобных яго членаў
З улiкам выступленняў, што з'явiлiся ў СМI, асобных апазiцыйных дзеячаў, сярод якiх ёсць i члены Грамадска-кансультатыўнага савета, што ГКС нiбыта з'яўляецца "бутафорскай" i "дэкларатыўнай структурай", старшыня Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Макей зрабiў наступную заяву.
Грамадска-кансультатыўны савет ствараўся не пад палiтычную кан'юнктуру, а для рэальнай работы. Улада лiчыць, што любое меркаванне павiнна быць пачута, i нi адна iдэя, якая можа прынесцi карысць краiне, не павiнна быць упушчана, i свядома пайшла насустрач неаднаразова выказаным пажаданням шэрагу вядомых грамадскiх дзеячаў.
З'яўленне ГКС стварыла механiзм рэальнага дыялога людзей, якiя прытрымлiваюцца розных пунктаў гледжання.
Аднак спакойнае i канструктыўнае развiццё падзей прыйшлося не даспадобы некаторым апазiцыйным дзеячам. Нападкi на ГКС ажыццяўлялiся i раней, аднак напярэдаднi чарговага пасяджэння па выбарчаму заканадаўству прынялi асаблiва развязны характар.
Некаторыя СМI пачалi распiсваць "бескарыснасць" i "непатрэбнасць" савета, абгрунтоўваючы гэта тым, што нiбыта ўсе пытаннi адносна рэфармавання выбарчага заканадаўства, ужо, маўляў, вырашаны на нарадзе ў Прэзiдэнта.
Але ўсiм, хто ўважлiва сачыў за асвятленнем у прэсе нарады ў кiраўнiка дзяржавы, добра вядома, што там абмяркоўвалiся канцэптуальныя, стратэгiчныя падыходы да гэтай праблемы, якiя будуць напаўняцца неабходнай канкрэтыкай, з улiкам думак прадстаўнiкоў грамадскасцi.
Зразумела, што мэтай тэндэнцыйных публiкацый з'яўляецца не сутнасць пытання (на яе аўтарам, мяркуючы па ўсiм, проста напляваць), а спроба агульна дыскрэдытаваць ГКС i наогул саму iдэю дыялога ўлады з грамадскiмi дзеячамi, якiя прытрымлiваюцца розных палiтычных перакананняў.
Вiдавочны парадокс! Многiя гады лiдары палiтычнай апазiцыi паўсюль, i перш за ўсё ў ЕС, настойвалi на дыялогу з уладай. Пры любым зручным выпадку сыпалiся скаргi, што меркаванне апазiцыi нiбыта "нават не выслухоўваюць". Але як толькi ўлада па ўласнай iнiцыятыве стварыла эфектыўную пляцоўку для прамога дыялога з рознымi грамадскiмi (у тым лiку i апазiцыйнымi) сiламi, нядобрасумленныя палiтыкi i журналiсты, якiя iх абслугоўваюць, злобна атакавалi саму iдэю Грамадска-кансультатыўнага савета.
Упэўнены, што члены Грамадска-кансультатыўнага савета, якiя прытрымлiваюцца апазiцыйных поглядаў, вельмi добра ведаюць, што тэндэнцыйная кампанiя ў СМI — вiдавочная мана! Аднак чамусьцi не спяшаюцца яе абвяргаць.
Да ўсiх членаў ГКС была своечасова даведзена шырокая iнфармацыя аб рэакцыi органаў улады на iх iдэi i прапановы, выказаныя ў ходзе пасяджэнняў савета. Факты даказваюць: усе разумныя прапановы i рэкамендацыi членаў савета не проста "добразычлiва выслухоўваюцца" i "прымаюцца да ведама", а рэалiзуюцца ў канкрэтных рашэннях дзяржаўных органаў.
У прыватнасцi, шэраг прапаноў членаў ГКС улiчаны пры падрыхтоўцы пакета прынятых мераў па лiбералiзацыi эканамiчнай дзейнасцi, падтрымцы прадпрымальнiцтва. Ураду дадзены канкрэтныя даручэннi па стварэннi нацыянальнай сiстэмы квалiфiкацый.
Па вынiках пасяджэння ГКС 17 чэрвеня 2009 года, на якiм абмяркоўвалiся пытаннi ўдасканалення пенiтэнцыярнай сiстэмы Рэспублiкi Беларусь, падрыхтаваны i ўжо да канца гэтага года ў парламент будзе ўнесены праект закона "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях удасканалення парадку выканання пакаранняў".
I гэта толькi частка прыкладаў.
Зразумела, што органы ўлады пагаджаюцца не з усiмi прапановамi, якiя выказваюцца членамi ГКС. I гэта абсалютна лагiчна. Бо добра вядома, што нi ў адной дэмакратычнай краiне свету ўлада не дзейнiчае выключна па рэцэптах апазiцыi. Па самой сваёй прыродзе ўлада i апазiцыя прадстаўляюць розныя пункты гледжання на шляху развiцця грамадства, а прынцыповая спрэчка памiж iмi вырашаецца народам на перыядычных выбарах.
Калi б улада i апазiцыя заўсёды i ва ўсiм пагаджалiся адна з адной, то ўлада перастала б быць уладай, а апазіцыя — апазіцыяй.
Мы не супраць кампетэнтнай i дзелавой крытыкi нашай работы — мы зацiкаўлены ў ёй i iмкнёмся да таго, каб як мага больш людзей iнфармаваць аб нашай сумеснай дзейнасцi. Але мы не прымаем падставак, спекуляцый i адкрытай хлуснi, якiя пасыпалi на ГКС некаторыя палiтычныя кан'юнктуршчыкi.
Грамадска-кансультатыўны савет, паўтараю, гэта эфектыўная пляцоўка дыялога i ўзаемапаважлiвага абмену думкамi. I калi ў кагосьцi ўзнiкае безадказнае жаданне свядома i груба загубiць гэта пачынанне, то неабходна мець на ўвазе: адказнасць за зрыў распачатага грамадскага дыялога ляжа на iх.
У сувязi з выкладзеным мною прынята рашэнне ўзяць тайм-аўт у рабоце Грамадска-кансультатыўнага савета i правесцi персанальныя кансультацыi з членамi ГКС аб магчымасцi i парадку яго будучай работы.
Спадзяюся, што тыя, хто пастаянна заяўляе аб сваёй адданасцi Беларусi i прыхiльнасцi да цывiлiзаванага грамадскага дыялога нарэшце пацвердзяць свае словы рэальнымi i пазiтыўнымi справамi на карысць нашай краiны.