Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Ільхаму Алiеву выходзiць на больш маштабныя сумесныя праекты
Аб гэтым кiраўнiк беларускай дзяржавы заявiў на сустрэчы ў пашыраным фармаце са сваiм азербайджанскiм калегам.
"На бягучым этапе стратэгiчная задача ў тым, каб i ў цяперашнiх няпростых умовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, прымаючы часам нестандартныя рашэннi, выйсцi на больш маштабныя сумесныя праекты як у Азербайджане, так i ў Беларусi. Аснова для гэтага ўжо створана", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кiраўнiк беларускай дзяржавы падкрэслiў, што ў 2006 годзе была дасягнута дамоўленасць з Iльхамам Алiевым арганiзаваць у Азербайджане сумесную вытворчасць беларускай тэхнiкi. I сёння на базе Гянджынскага аўтазавода збiраюцца беларускiя трактары i МАЗы.
Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што трэба iсцi далей — рэалiзаваць на практыцы iдэi па стварэннi ў Азербайджане сумесных вытворчасцяў аўтакранаў, лiфтавага абсталявання, навясной сельскагаспадарчай тэхнiкi.
Беларусь i Азербайджан маюць намер выходзiць з сумеснымi праектамi на рынкi трэцiх краiн, аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi. Ён канстатаваў добрую рэзультатыўнасць гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва з Азербайджанам. За апошнiя некалькi гадоў краiны дасягнулi амаль 11-разовага росту аб'ёму ўзаемнага гандлю. Дзяржавы вызначылi тыя напрамкi, па якiх сёння актыўна супрацоўнiчаюць, ствараюць сумесныя прадпрыемствы, апрабоўваюць новыя рынкi. Прэзiдэнт Беларусi з задавальненнем адзначыў, што ўсе дамоўленасцi, якiя дасягаюцца на вышэйшым узроўнi, нязменна рэалiзуюцца.У той жа час кiраўнiк беларускай дзяржавы лiчыць, што патэнцыял дзвюх краiн не да канца выкарыстаны. "Такiя краiны, як нашы, маглi б за 2-3 гады пераадолець ва ўзаемным гандлi адзнаку $500 млн", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу на той факт, што нават у крызiсны год Беларусь i Азербайджан дэманструюць добрую дынамiку гандлю i рост узаемнага тавараабароту.
Прэзiдэнт Беларусi запэўнiў азербайджанскi бок, што ўсе дамоўленасцi, якiя будуць дасягнуты сёння, беларускiм бокам будуць свята выконвацца.
Беларусь i Азербайджан рэалiзуюць усе дасягнутыя на вышэйшым узроўнi дамоўленасцi ў сцiслыя тэрмiны, якасна i эфектыўна, што павышае ўзровень узаемнага даверу памiж краiнамi i адкрывае новыя перспектывы супрацоўнiцтва. Гэта адзначыў Прэзiдэнт Азербайджана Iльхам Алiеў на сустрэчы ў вузкiм складзе з Прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам.
Азербайджанскi лiдар адзначыў, што рады зноў наведаць Беларусь з афiцыйным вiзiтам i прадоўжыць актыўны двухбаковы дыялог. На яго думку, беларуска-азербайджанскiя сувязi развiваюцца вельмi бурна, дынамiчна i эфектыўна.
Прэзiдэнт Азербайджана падкрэслiў важнасць таго, што дасягнутыя ў ходзе гэтых вiзiтаў дамоўленасцi эфектыўна рэалiзуюцца. Галоўнае — адказнасць у час ажыццяўлення прынятых рашэнняў. Ён таксама адзначыў, што беларуска-азербайджанскi ўзаемны тавараабарот, нягледзячы на крызiс, павялiчваецца, што з'яўляецца рэдкiм фактам у цяперашнiх умовах.
Iльхам Алiеў выказаў упэўненасць, што Беларусь i Азербайджан будуць актыўна прадаўжаць палiтычнае ўзаемадзеянне, працаваць над новымi эканамiчнымi праектамi. Ён адзначыў, што прыехаў у Мiнск з вялiкай дэлегацыяй, якая прадстаўляе ўсе сферы эканомiкi Азербайджана.
Азербайджанскi лiдар лiчыць, што па вынiках гэтага вiзiту абедзве краiны змогуць не толькi ўмацаваць партнёрства, але i выйсцi на новыя сферы супрацоўнiцтва. Ён таксама акцэнтаваў увагу на дынамiчным развiццi Беларусi i пазiтыўных зменах у аблiччы беларускай сталiцы.
Прэзiдэнты Беларусi i Азербайджана лiчаць рэальным дасягненне ў блiжэйшыя 3-4 гады тавараабароту $0,5 млрд.
Па вынiках мiнулага года беларуска-азербайджанскi тавараабарот дасягнуў больш як $111 млн.
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прапануе стварыць сумесныя беларуска-азербайджанскiя бiзнэс-цэнтры i Савет дзелавога супрацоўнiцтва.
Аляксандр Лукашэнка асаблiва адзначыў той факт, што цяпер вельмi рэзультатыўна працуе беларуска-азербайджанская мiжурадавая камiсiя па гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве.
Прэзiдэнт Беларусi выказаў упэўненасць, што цяперашнi вiзiт Iльхама Алiева будзе такiм жа рэзультатыўным, як i папярэднi, i адкрые якасна новую старонку беларуска-азербайджанскiх адносiнаў.
Прэзiдэнт Азербайджана згадзiўся, што цяперашнi ўзровень гандлю не адпавядае iснуючаму патэнцыялу дзвюх краiн. Ён лiчыць рэальным дасягнуць у гандлi $500 млн, аднак гэта можа стаць толькi часовым рубяжом. У будучым, паводле слоў Iльхама Алiева, дзвюм дзяржавам пад сiлу выйсцi на $1 млрд.
Iльхам Алiеў выказаў задавальненне тым, як развiваюцца адносiны памiж дзвюма краiнамi, выконваюцца дамоўленасцi, рэалiзуюцца сумесныя праекты. У вынiку сённяшняй сустрэчы двух прэзiдэнтаў бакi дамовiлiся развiваць новыя напрамкi супрацоўнiцтва ў галiне сельскай гаспадаркi, машынабудавання, стварэння сумесных вытворчасцяў. У Беларусi i Азербайджана ёсць таксама добры патэнцыял для ўзаемадзеяння ў сферы iнвестыцый. Добрым фактарам для паспяховага супрацоўнiцтва з'яўляецца i тое, што эканомiкi дзвюх краiн не канкурыруюць, а падтрымлiваюць адна адну. Усё гэта, на думку Прэзiдэнта Азербайджана, добрая аснова для яшчэ большага нарошчвання тавараабароту.
Беларусь i Азербайджан дамовiлiся каардынаваць дзейнасць у рамках рэалiзацыi iнiцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства". Такое рашэнне замацавана ў сумеснай дэкларацыi прэзiдэнтаў Беларусi i Азербайджана, якую яны падпiсалi ў Мiнску па вынiках перагавораў.
Бакi таксама будуць абменьвацца вопытам у сферы еўрапейскай iнтэграцыi.
Беларусь i Азербайджан выказалi гатоўнасць развiваць i паглыбляць супрацоўнiцтва ў галiне транзiтных i транспартных камунiкацый, ствараць i забяспечваць спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення транспартных аперацый праз паветраныя, марскiя i рачныя парты, чыгуначную i аўтамабiльную сеткi.
Бакi падкрэслiлi намер заахвочваць iнвестыцыйнае i iншае супрацоўнiцтва ў сферах энергетыкi, гандлю, цяжкай прамысловасцi, машынабудавання, сельскай гаспадаркi, транспарту i камунiкацый, а таксама ў iншых галiнах, якiя ўяўляюць узаемную цiкавасць.
Беларусь i Азербайджан прадоўжаць супрацоўнiцтва ў рамках ААН, а таксама розных мiжнародных i рэгiянальных арганiзацый, будуць нарошчваць супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай, гуманiтарнай, ваенна-тэхнiчнай i iншых сферах.
Беларусь i Азербайджан падпiсалi пакет двухбаковых дакументаў. Iх падпiсанне адбылося ў Мiнску ў прысутнасцi прэзiдэнтаў дзвюх краiн пасля заканчэння iх перагавораў у пашыраным фармаце.
Заключана мiжурадавае пагадненне аб супрацоўнiцтве ў сферы маладзёжнай палiтыкi, падпiсаны пратакол рэалiзацыi пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi ў 2009-2010 гадах.
Акрамя таго, бакi падпiсалi пагадненнi аб узаемадзеяннi ў сферы нацыянальнай бяспекi, у галiне архiўнай справы, памiж пагранслужбамi.
Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.