Уладзімір Макей незадаволены работай чыноўнiкаў Вiцебска з грамадзянамi

Источник материала:  

Рабочая група Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi 10—11 лiстапада без папярэджання правяла рэйдавую праверку работы выканаўчых i распарадчых органаў улады ў Вiцебску па выкананнi патрабаванняў Дырэктывы № 2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату", паведамiлi БЕЛТА ў Адмiнiстрацыi кiраўнiка дзяржавы.

У ходзе праверкi ўстаноўлена, што старшыня Вiцебскага гарвыканкама Вiктар Нiкалайкiн прыём грамадзян па асабiстых пытаннях пачаў з 1,5-гадзiнным спазненнем. У вынiку ўтварылася чарга каля 10 чалавек. Інфармацыi аб змене графiка прыёму размешчана не было.

"Ёсць дакладны рэгламентаваны парадак прыёму грамадзян па асабiстых пытаннях, зацверджаны Прэзiдэнтам Беларусi, якi неабходна няўхiльна выконваць. Гэта святая справа для кожнага кiраўнiка", — сказаў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Уладзiмiр Макей.

Акрамя таго, былi выяўлены наступныя недахопы.

У гарвыканкаме не наладжана электроннае ўзаемадзеянне з iншымi структурнымi падраздзяленнямi i арганiзацыямi пры ажыццяўленнi адмiнiстрацыйных працэдур (выключэнне РУП "Вiцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру"). Запыты накiроўваюцца на папяровых носьбiтах, што не забяспечвае хуткага атрымання iнфармацыi ад iншых органаў. Сайт гарвыканкама змяшчае неактуальную iнфармацыю аб парадку ажыццяўлення адмiнiстрацыйных працэдур гарвыканкамам i яго структурнымi падраздзяленнямi.

"Гарачая лiнiя" Вiцебскага гарвыканкама працуе толькi адзiн дзень у месяц, i пры гэтым нi адзiн пазначаны тэлефон не адказваў. Рабочая група таксама наведала ЖЭУ № 1 i № 2 Вiцебска. У гэтых арганiзацыях адсутнiчаюць элементарныя ўмовы для прыёму наведвальнiкаў i iх належнага абслугоўвання. Памяшканнi захламлены, патрабуюць рамонту, сцены абвешаны бессiстэмнай i не заўсёды актуальнай iнфармацыяй. У гэтых ЖЭУ няма пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, якiя ажыццяўляюцца ў адносiнах да грамадзян. Работнiкi не могуць растлумачыць механiзм ажыццяўлення такiх працэдур. У ЖЭУ № 2 адсутнiчалi асобы, адказныя за выкананне адмiнiстрацыйных працэдур, i не была забяспечана iх замена. Iнфармаванне грамадзян у гэтых арганiзацыях ажыццяўляецца фармальна.

Устаноўлена таксама, што выкарыстанне дзяржаўнымi органамi i арганiзацыямi такога важнага канала зваротнай сувязi з грамадзянамi, як кнiга заўваг i прапаноў, ажыццяўляецца неэфектыўна. Прычына такiх адносiнаў у адным — слабая выканальнiцкая дысцыплiна i нiзкi ўзровень персанальнай адказнасцi асобных службовых асобаў дзяржаўных органаў. Такiм чынам, галоўная мэта Дэкрэта № 2 — наладзiць прамую сувязь з людзьмi — пакуль не дасягнута.

Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта даручыў кiраўнiцтву Вiцебскага аблвыканкама i Вiцебскага гарвыканкама прыняць усе неабходныя меры па навядзеннi парадку i строгім выкананні Дырэктывы № 2. Вынiкi праверкi яшчэ раз пацвердзiлi, што пытаннi работы з насельнiцтвам павiнны быць у цэнтры ўвагi мясцовых органаў улады. Чыноўнiк павiнен быць залежны ад ацэнкi якасцi яго работы грамадзянамi. Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта Беларусi прадоўжыць практыку правядзення аналагiчных раптоўных праверак па пытаннях дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату ў iншых рэгiёнах.

←Балет в одну сторону

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика