Адбудуцца перамовы лiдараў Азербайджана i Беларусi
12.11.2009
—
Новости Политики
12 лiстапада ў рамках афiцыйнага вiзiту ў нашу краiну Прэзiдэнта Азербайджанскай Рэспублiкi Ільхама Алiева адбудуцца перамовы лiдараў Азербайджана i Беларусi.
Аляксандр Лукашэнка i яго азербайджанскi калега абмяркуюць увесь комплекс двухбаковых адносiнаў спачатку ў фармаце перамоваў адзiн на адзiн, а затым у пашыраным фармаце. Асноўнымi тэмамi перамоў стануць развiццё гандлёва-эканамiчных адносiнаў, умацаванне культурных i гуманiтарных сувязяў, мiжрэгiянальнае i галiновае супрацоўнiцтва. Па вынiках перамоў будзе падпiсаны шэраг сумесных дакументаў.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.