Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваннi родным i блiзкiм Ігара Старыгiна

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваннi родным i блiзкiм заслужанага артыста Расii Iгара Старыгiна ў сувязi з яго смерцю.

"Гэта быў чалавек шматграннага таленту i велiзарнага асабiстага абаяння, якi ўмеў ствараць незабыўныя вобразы герояў розных лёсаў i гiстарычных эпох, захапляючы бляскам свайго даравання i майстэрства. Фiльмы з удзелам Iгара Старыгiна ўвайшлi ў залаты фонд савецкага i расiйскага кiнематографа i заваявалi ўсенароднае прызнанне", — гаворыцца ў спачуваннi.

"Для беларускiх гледачоў Iгар Уладзiмiравiч назаўсёды застанецца адным з самых папулярных i любiмых акцёраў, чыя творчасць несла людзям радасць i дабро, садзейнiчала ўмацаванню дружбы i культурных сувязяў памiж народамi", — адзначыў Прэзiдэнт.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Притяжение денег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика