Беларусь i Азербайджан павiнны давесцi аб'ём заемнага гандлю да $500 млн

Источник материала:  

Беларусь i Азербайджан павiнны давесцi аб'ём узаемнага гандлю да паўмiльярда долараў. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 9 лiстапада ў iнтэрв'ю азербайджанскаму iнфармацыйнаму агенцтву Trend News.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што, нягледзячы на дзесяцiразовае павелiчэнне тавараабароту за апошнiя 5 гадоў, яго аб'ём у суме крыху больш як $100 млн не адпавядае таму патэнцыялу, якi ёсць у дзвюх дзяржаў.

"Гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва трэба пашыраць, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Нам трэба рухацца тут хутчэй, трэба даводзiць яго да паўмiльярда".

Ён таксама падкрэслiў, што калi азербайджанскi рынак не мае патрэбы ў такой колькасцi беларускай прадукцыi, то там неабходна ствараць сумесныя вытворчасцi i гандляваць з Азербайджана з трэцiмi краiнамi, што дзяржавы сёння паспяхова i робяць.

БЕЛТА.

←Притяжение денег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика