Алег Воўчак: «Доказаў у дачыненні да Аўтуховіча проста няма»
09.11.2009
—
Новости Политики
Як паведаміў БелаПАН адвакат Мікалая Аўтуховіча Павал Сапелка, яго падабаронны пачуваецца «нармальна». «Я наведваў яго ў чацвер, 5 лістапада. На здароўе ён не скардзіўся. Мы настроеныя на тое, што хутка будзем знаёміцца з матэрыяламі справы. І я магу заявіць, што мы падыходзім да гэтага этапу, як кажуць, у поўнай баявой гатоўнасці», — сказаў Сапелка.
8 лютага 2009 года ў Ваўкавыску (Гарадзенская вобласць) былі затрыманыя прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» была ўзбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).
Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара 8 жніўня. 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні. Аўтуховіч і Асіпенка працягваюць знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 Менска.