Уладзімiр Макей: Беларусь чакае ад Савета ЕС поўнай адмены санкцый

Источник материала:  

Беларусь чакае ад маючага адбыцца ў гэтым месяцы пасяджэння Савета Еўрапейскага саюза рашэння аб поўнай адмене санкцый у адносiнах да нашай краiны. Аб гэтым заявiў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей на адкрыццi ХІI Мiнскага форуму "Беларусь i Усходняе партнёрства: перспектывы развiцця ў сферах палiтыкi, эканомiкi i грамадства" 4 лiстапада.

"Нельга адначасова працягваць адну руку для палiтычнага дыялога, а другой чынiць перашкоды ў развiццi гандлёва-эканамiчных сувязяў i кантактаў памiж людзьмi", — падкрэслiў Уладзiмiр Макей.

Кiраўнiк Адмiнiстрацыi адзначыў, што жорсткi гандлёвы рэжым, а таксама факт таго, што грамадзяне Беларусi адзiныя ва ўсёй Усходняй Еўропе павiнны плацiць за шэнгенскiя вiзы 60 еўра, з'яўляецца фактарам, якi фармiруе негатыўнае стаўленне ў беларускiм грамадстве.

"Еўрасаюз заўсёды выступаў за развiццё кантактаў памiж грамадзянскiмi супольнасцямi Беларусi i еўрапейскiх краiн. Але пры гэтым, пасля ўвядзення жорсткага вiзавага рэжыму для паездак у суседнiя краiны, колькасць беларускiх грамадзян, якiя наведваюць Еўрасаюз, зменшылася на 20 працэнтаў", — сказаў Уладзiмiр Макей.

"Iнiцыятыва "Усходняе партнёрства" мае для нас несумненны iнтарэс, i мы гатовы ўдзельнiчаць у ёй без усялякiх агаворак як у двухбаковым, так i шматбаковым фарматах", — падкрэслiў Уладзiмiр Макей.

Пры гэтым кiраўнiк прэзiдэнцкай Адмiнiстрацыi растлумачыў, што ўдзел Беларусi ва "Усходнiм партнёрстве" нi ў якай меры не азначае змены знешнепалiтычнага курсу, а толькi сведчыць аб iмкненнi збалансаваць сваю знешнюю палiтыку, накiраваную на добрасуседскiя адносiны з еўрапейскiмi дзяржавамi. "Шматвектарная палiтыка Беларусi не накiравана i не можа быць накiравана супраць якой-небудзь краiны", — сказаў Уладзiмiр Макей.

Беларусь разлiчвае на актыўны ўдзел Германii ў прыватызацыйным працэсе i на пашырэнне iнвестыцый у беларускую эканомiку.

Кiраўнiк прэзiдэнцкай Адмiнiстрацыi таксама выказаў надзею на экспертна-кансультацыйную падтрымку германскага боку ў фармiраваннi ў Беларусi спрыяльнага дзелавога клiмату.

"Германiя традыцыйна з'яўляецца адным з нашых ключавых партнёраў, — заявiў Уладзiмiр Макей. — Пры гэтым хачу асаблiва адзначыць пазiтыўную ролю Усходняга камiтэта нямецкай эканомiкi i асабiста яго старшынi Клаўса Мангольда як у развiццi дзелавога супрацоўнiцтва памiж нашымi краiнамi, так i ў давядзеннi аб'ектыўнай i ўсебаковай iнфармацыi аб Беларусi да эканамiчнай i палiтычнай элiты Германii". Кiраўнiк Адмiнiстрацыi канстатаваў, што палiтра беларуска-германскiх адносiнаў ахоплiвае самыя розныя сферы: ад прамысловасцi да культуры.

На думку Уладзiмiра Макея, па-сапраўднаму прагрэсiўнае будучае еўрапейскай iнтэграцыi магчыма толькi ў выпадку "падзення яшчэ адной берлiнскай сцяны, якая ў еўрапейскiм мысленнi ўяўляе сабой нейкi раздзяляльны бар'ер памiж Захадам i Усходам".

Характарызуючы поспехi ў паступовым дыялогу Беларусi з еўрапейскiмi дзяржавамi i iнтэграцыйнымi структурамi, Уладзiмiр Макей сказаў: "Сёння адбываецца тое, што павiнна было адбыцца намнога раней. Рудыменты канфрантацыйнага падыходу нарэшце саступаюць месца канструктыўнасцi i прагматызму". "За год, якi прайшоў з мiнулага Мiнскага форуму, мы паспелi зрабiць больш, чым за ўсе гады палiтыкi iзаляцыi Беларусi з боку Захаду", — дадаў ён.

Кiраўнiк Адмiнiстрацыi працытаваў словы лiтоўскага прэзiдэнта Далi Грыбаўскайтэ аб тым, што канструктыўны дыялог з Беларуссю — гэта патрабаванне часу, паколькi вопыт мiнулых гадоў сведчыць аб поўным правале палiтыкi iзаляцыянiзму.

БЕЛТА.

←Потом они ушли в гаштет...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика