Аляксандр Лукашэнка: Беларусь i Украiна знялi ўсе праблемныя пытаннi ў адносiнах

Источник материала:  

Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка па вынiках сустрэчы з кiраўнiком украiнскай дзяржавы Вiктарам Юшчанкам.

"Мы тры гады карпатлiва, пад крытыкай i ўдарамi асобных людзей збiралi гэтыя пытаннi, каб аднойчы iх вырашыць. Сёння мы рассеклi гэты вузел, знялi ўсе пытаннi, якiя iснавалi ў нашых адносiнах", — сказаў беларускi лiдар. Ён дадаў, што сёння можна гаварыць аб завяршэннi фармiравання дагаворна-прававой базы памiж дзяржавамi, якая налiчвае 70 дакументаў па ўзаемадзеяннi на розных узроўнях.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў кiраўнiцтву Украiны за каласальную падтрымку Беларусi ў выбудоўваннi адносiнаў з iншымi дзяржавамi, перш за ўсё з Захадам i ЗША. "Гэта адкрытая, сумленная пазiцыя. Яна дарагога каштуе", — лiчыць ён. "Вiктар Юшчанка вывеў нашы адносiны на ўзровень ЕС i Еўропы, за што я ўдзячны кiраўнiцтву Украiны", — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

"Адносiны Беларусi i Украiны напружваюць некаторых кiраўнiкоў у iншых краiнах. Я разумею iх рэакцыю. Гэты альянс дае магчымасць жыць людзям нашых краiн лепш, i мы будзем апiрацца адзiн на аднаго", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка:  Беларусь i Украiна знялi ўсе праблемныя пытаннi ў адносiнах

Паводле яго слоў, Беларусь i Украiна — стратэгiчныя тэрыторыi. "Еўрапейскi саюз ёсць i будзе i без Беларусi i Украiны. Але Еўропы без Беларусi i Украiны быць не можа, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Не толькi мы iмкнёмся мець доступ на высокатэхналагiчныя рынкi, але i еўрапейцы павiнны цанiць нас як важны рэгiён".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў значнае развiццё за тры апошнiя гады адносiнаў у галiне энергетыкi, транзiту. Па шэрагу пазiцый кантакты з украiнскiм бокам для Беларусi яшчэ больш выгадныя, чым з Расiяй.

У сваю чаргу Вiктар Юшчанка заявiў, што Еўропе выгадна, калi памiж Беларуссю i Украiнай iснуюць адкрытыя i дынамiчныя адносiны. Гэты рэгiён, паводле яго слоў, можа прынесцi вялiкую карысць для еўрапейскай прасторы.

Кiраўнiкi дзяржаў абмеркавалi выклiкi сучаснасцi планетарнага маштабу i спосабы адказу на iх. "Мы прыйшлi да меркавання, што Беларусь i Украiна дастойна выглядаюць на гэтым фоне. Мы найперш забяспечваем iнтарэсы нашых народаў, а яны заслужылi, каб жыць дастойна. Мы не збiраемся рабiць гэта за кошт iншых дзяржаў, народы могуць зрабiць гэта самi, мы толькi павiнны стварыць iм умовы", — сказаў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка i Вiктар Юшчанка ў Кiеве маюць намер падвесцi вынiк напрацаванаму за тры гады. Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы на сустрэчы ў вузкiм складзе са сваiм украiнскiм калегам.

"Па меры таго як нашы дзяржавы ўмацоўвалiся, станавiлiся сапраўды незалежнымi, суверэннымi, з'яўлялiся пытаннi, i мы павiнны былi займацца iх упарадкаваннем, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы дамовiлiся, што сустрэнемся i падагульнiм тое, што за тры гады змаглi напрацаваць. Так цi iнакш, у нас будуць з'яўляцца новыя пытаннi, якiя трэба будзе вырашаць".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прайшло ўжо даволi шмат часу з яго афiцыйнага вiзiту ва Украiну, але гэта не значыць, што прэзiдэнты ўвесь гэты перыяд нiчога не рабiлi. У апошнiя тры гады iшла iнтэнсiўная работа па ўпарадкаванню iснуючых ва ўзаемаадносiнах дзвюх краiн пытанняў. "Мы неаднаразова з вамi сустракалiся, прайшлi вялiкi шлях. У асабiстых адносiнах мы з вамi нiколi не разыходзiлiся, не сварылiся, у нас нiколi не было канфлiктаў", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Вiктара Юшчанкi.

Кiраўнiк беларускай дзяржавы запэўнiў украiнскi бок, што ў iх не будзе нiякiх праблем з беларусамi. "Любыя пытаннi будуць вырашацца на карысць абодвух народаў. Бо нашы iнтарэсы супадаюць", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што падтрымка двухбаковых адносiнаў будзе забяспечвацца i на мiжнароднай арэне. "Калi каму-небудзь не вельмi спадабаецца, што мы з вамi сустракаемся, то гэта яго праблема. Мы не сябруем супраць некага. Мы толькi хочам, каб нашы людзi жылi дружна i ў дастатку", — адзначыў Прэзiдэнт Беларусi.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што напярэдаднi паглядзеў фiльм "Тарас Бульба", якi нагадаў аб тым, што трэба свята ўшаноўваць продкаў i зробленае iмi для народаў. Ён таксама дадаў, што ў яго з Кiевам звязана шмат успамiнаў.

"Праблем з беларуска-ўкраiнскай гранiцай сёння няма. Іх i раней не было", — сказаў кiраўнiк дзяржавы, маючы на ўвазе заключэнне дагавора аб гранiцы.

"Мы з Вiктарам Юшчанкам дастаткова доўга вырашалi гэтыя пытаннi, пачынаючы ад гранiцы i завяршаючы сумеснымi праектамi "Усходняга партнёрства", — адзначыў Прэзiдэнт. "Усё тут будзе, як трэба", — дадаў беларускi лiдар.

Беларусь i Украiна падпiсалi мемарандум аб узаемадзеяннi па рэалiзацыi ўзаемавыгадных праектаў у рамках iнiцыятывы "Усходняе партнёрства".

Падпiсанне дакументаў адбылося ў Кiеве ў прысутнасцi прэзiдэнтаў дзвюх краiн пасля завяршэння iх перагавораў. Кiраўнiкi дзяржаў таксама прынялi сумеснае камюнiке.

Акрамя таго, было заключана мiжурадавае пагадненне аб выязным кiрмашовым гандлi ў прыгранiчных рэгiёнах Беларусi i Украiны таварамi нацыянальнай вытворчасцi. Падпiсаны таксама пратакол аб абмене ратыфiкацыйнымi граматамi Консульскай канвенцыi памiж Беларуссю i Украiнай.

Бакi таксама заключылi пагадненнi па рэгiянальным узаемадзеянні, у прыватнасцi аб супрацоўнiцтве ў гандлёва-эканамiчнай, навукова-тэхнiчнай i культурна-адукацыйнай сферах памiж Мiнскай i Львоўскай абласцямi, гарадамi Гомель i Чарнiгаў.

У час афiцыйнага вiзiту Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi ва Украiну будуць падпiсаны базавыя дакументы, якiя вызначаюць адносiны дзвюх краiн. Аб гэтым паведамiў Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка.

"За 12 гадоў гэта ваш першы афiцыйны вiзiт ва Украiну, — сказаў Вiктар Юшчанка, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкi. — Ён будзе вельмi змястоўны".

"Я поўны надзей, што тыя пытаннi, якiя перад намi стаяць (а яны няпростыя — гэта супрацоўнiцтва пагранiчнае, энергетычнае, ва "Усходнiм партнёрстве", гуманiтарнай сферы), будуць вырашаны", — падкрэслiў Прэзiдэнт Украiны.

Вiктар Юшчанка назваў адносiны памiж Беларуссю i Украiнай адносiнамi стратэгiчных партнёраў. Iдзе актыўнае ўзаемадзеянне ў палiтычным жыццi, даволi высокi ўзровень супрацоўнiцтва ў эканамiчнай сферы. "Усё гэта сведчыць аб наяўнасцi асаблiвых адносiнаў памiж краiнамi. Нашы адносiны з беларускiм народам знакавыя, яны толькi мацнеюць з цягам часу. Гэта даверныя, суседскiя адносiны".

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка i Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка аддалi данiну памяцi ахвярам Галадамору. Учора кiраўнiкi дзвюх дзяржаў наведалi помнiк ахвярам Галадамору i ўсклалi вянкi да Магiлы Невядомага салдата. "У тым, што мы сюды прыехалi з Вiктарам Юшчанкам, няма нiякай палiтыкi. Тут загiнулi мiльёны людзей. Мы прыехалi, каб аддаць данiну памяцi i павагi загiнулым", — сказаў Аляксандр Лукашэнка журналiстам. На пытанне ўкраiнскага журналiста, цi збiраецца Беларусь прызнаваць Галадамор, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Не, мы яшчэ не збiраемся, мы да гэтай праблемы так, як вы, яшчэ не падыходзiлi".

←Потом они ушли в гаштет...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика