Пытаннi кадравай палiтыкi ў Вiцебскай вобласцi абмеркаваны ў час справаздачы Аляксандра Косiнца Прэзiдэнту Беларусi
Пытаннi кадравай палiтыкi ў Вiцебскай вобласцi i ўзгодненасцi ва ўзаемадзеяннi з рэспублiканскiмi органамi былi ў цэнтры ўвагi 29 кастрычнiка ў час даклада Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь Аляксандру Лукашэнку старшынi Вiцебскага аблвыканкама Аляксандра Косiнца.
Прэзiдэнт пацвердзiў сваё патрабаванне ўважлiвага стаўлення да кадраў: "У выпадку, калi адбываецца ратацыя кiраўнiка рэгiёну, неабходна даваць шанц старым кадрам у вобласцi адаптавацца да новых, больш высокiх патрабаванняў, але перагiбаў тут быць не павiнна".
"Я вас папярэджваў пры назначэннi аб сваiх патрабаваннях, асаблiва ў галiне кадравай палiтыкi. У Вiцебскай вобласцi няма лiшку кадравых рэсурсаў, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Да людзей трэба заўсёды ставiцца па-чалавечы. Але калi сапраўды чалавек не хоча працаваць або не можа, тады трэба прымаць адпаведныя рашэннi, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Але самае галоўнае — не дапусцiць "збiвання" кадраў у Вiцебскай вобласцi. Адзiн патрабаваў так, другi — па-iншаму. Таму павiнен быць нейкi перыяд, калi кадры або адаптуюцца да высокiх патрабаванняў (а патрабаваннi адназначна трэба павышаць, што i робiцца ў Вiцебскай вобласцi), або не — пераходзяць на iншую работу цi наогул пакiдаюць дзяржаўную службу i пасады".
"Калi ў Вiцебскай вобласцi вядуцца нейкiя спрэчкi наконт таго, што папярэднi губернатар Уладзiмiр Андрэйчанка лепш кiраваў або лепш кiруе цяперашнi, то не магу сказаць, што пры ранейшым кiраўнiку ўсё было iдэальна. Вiцебская вобласць — няпростая, i Уладзiмiр Андрэйчанка працаваў у меру сваiх магчымасцяў. Але гэта не быў iдэальны перыяд развiцця рэгiёну. У адваротным выпадку мы за старога губернатара да гэтага часу трымалiся б. Адбылiся змены, назначаны новы кiраўнiк. Я ведаю яго не першы год, абсалютна яму давяраю", — падкрэслiў Прэзiдэнт.
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на iснуючых фактах няўзгодненасцi дзеянняў рэспублiканскiх органаў улады i Вiцебскага аблвыканкама. Кiраўнiк дзяржавы лiчыць недапушчальным такую сiтуацыю. Усе кiраўнiкi павiнны працаваць у адпаведнасцi з патрабаваннямi, што прад'яўляюцца на вышэйшым узроўнi да ўзаемадзеяння дзяржорганаў.
"Вядома, галоўная дзеючая асоба сёння губернатар, калi ён назначаны, значыць, яму трэба давяраць. Аднак давярай, але правярай. Таму я кантралюю i буду кантраляваць любое рашэнне губернатара, пакуль не будзе ўпэўненасцi ў тым, што сапраўды губернатар на сваiм месцы. Гэта адказная пасада. І трэба дзейнiчаць у тым ключы, якi быў зададзены апошнiм часам не толькi Прэзiдэнтам, але i самiм жыццём". "Прашу зыходзiць з той умовы, якую я прад'яўляю да кадраў, патрабуючы рэзультат. Ёсць рэзультат — добра, нават многае можна дараваць, асаблiва ў цяперашнiх няпростых умовах. Няма рэзультату — тады гэта будуць проста размовы i мне трэба прымаць рашэнне: або яшчэ пачакаць, або прымаць нейкiя кардынальныя меры. Вось простая формула, з якой трэба зыходзiць".
Аляксандр Косiнец далажыў аб сацыяльна-эканамiчным развiццi рэгiёну, сiтуацыi ў сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, кадравай палiтыцы.