Прэзiдэнт Беларусi павiншава Мiкалая Карачанцава з 65-годдзем

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў народнага артыста Расii Мiкалая Карачанцава з 65-годдзем.

"Усё Ваша жыццё — гэта яркi прыклад самаахвярнага служэння мастацтву i вернасцi творчаму брацтву славутага тэатра "Ленком", — гаворыцца ў вiншаваннi.

"Ведайце, што тысячы беларускiх паклоннiкаў любяць i цэняць Вас — выдатнага драматычнага акцёра, цiкавага спевака i цудоўнага чалавека, чыё мастацтва роднiць i зблiжае нашы брацкiя народы. Мы верым у тое, што лёс яшчэ падорыць Вам магчымасць у поўнай меры радавацца жыццю i прыдасць сiлы для новых здзяйсненняў", — адзначыў Прэзiдэнт.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Один против всех

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика