Правая кааліцыя атрымае назву "Беларускі незалежніцкі блок"

Источник материала:  
23.10.2009 18:36 — Новости Политики
Атрымлівае абрыс новая кааліцыя, што згуртуе правыя, нацыянальныя і нацыянальна-ліберальныя партыі і суполкі. Яе засноўваюць Рух "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Паўла Севярынца, Партыя БНФ Аляксея Янукевіча, а таксама "Малады фронт", Партыя свабоды і прагрэсу, "Правы альянс", "Маладая Беларусь", МХСС "Маладыя дэмакраты". У чацвер яны згадзіліся, што кааліцыя атрымае назву "Беларускі незалежніцкі блок".

Адстойванне нацыянальных каштоўнасцяў, абарона інтарэсаў беларускага бізнэсу і падтрымка еўраінтэграцыі дэкларуюцца ў якасці базавых прынцыпаў задзіночання.

Да ўдзелу ў кааліцыі будуць запрошаныя таксама Аб'яднаная грамадзянская партыя Анатоля Лябедзькі, Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ Зянона Пазняка і Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада Станіслава Шушкевіча.

Прэзентацыя кааліцыі адбудзецца 27 кастрычніка аб 11-й гадзіне ва Ўправе БНФ. АГП ў "Беларускі незалежніцкі блок" не збіраецца

Намеснік старшыні Руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч гаварыў, што ў новую кааліцыю "Беларускі незалежніцкі блок" будуць запрошаныя АГП і КХП-БНФ.

Ці збіраецца АГП далучацца да гэтага ўтварэння, мы запыталіся ў лідэра партыі Анатоля Лябедзькі.

"Ніякіх афіцыйных запрашэнняў у маёй пошце няма. Я абсалютна спакойна стаўлюся да розных новых кааліцый. Пры гэтым я выступаю за шырокую кааліцыю прыхільнікаў пераменаў. Кааліцыі правых, левых, цэнтрыстаў добрыя ў дэмакратычных краінах.У нас жа сёння і нацыянал-дэмакраты, і лібералы, і камуністы знаходзяцца ў адной клетцы. Да чаго прывядзе такі разлад? Што мы па-ранейшаму будзем знаходзіцца ў той клетцы, а за намі будзе сачыць вусаты надглядчык.

У дэмакратычным парламенце больш антаганістаў за АГП і ПКБ будзе не знайсці, але сёння нас аб’ядноўвае агульная мэта. Абсалютна не разумею, што нашай партыі можа даць гэтая правая кааліцыя.

Што можам ёй даць мы я дакладна ведаю. Ведаю, што мы можам даць і праваму, і леваму лагеру. АДС — гэта ўсё ж сініца ў руках, а розныя там кааліцыі — журавель у небе.

Пры далейшай палярызацыі правых і левых не выключаю, што АГП пойдзе на хаўрус з прадпрымальнікамі. Гэта ідэалагічна блізкія нам людзі, і ніякіх праблем быць не павінна".

←Премьер Азербайджана: что бы ни говорили, а с Беларусью надо дружить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика