Аляксандр Лукашэнка: Прыватныя забудоўшчыкi павiнны будаваць не толькi высокадаходнае жыллё, але i несцi сацыяльную нагрузку
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ўчора ў Мiнску будуемы жылы раён Каменная Горка.
Паводле слоў Прэзiдэнта, прыватнiкi акрамя высокадаходнага жылля павiнны будаваць i сацыяльнае, а таксама аб'екты iнфраструктуры. Акрамя таго, неабходна ўзяць пад жорсткi кантроль арганiзацыi, якiя працуюць ужо на будаўнiчым рынку. "Тыя з прыватнiкаў, хто сёння не працуе ў будаўнiцтве, — да пабачэння", — сказаў кiраўнiк дзяржавы, маючы на ўвазе неабходнасць разарваць адносiны з тымi прыватнымi будаўнiчымi кампанiямi, якiя цяпер па розных прычынах спынiлi работы.
Аляксандр Лукашэнка асаблiва адзначыў абмежаванне прытоку жыхароў у беларускую сталiцу. "Давайце прымаць усялякiя рашэннi, каб абмежаваць прыток жыхароў у Мiнск, — адзначыў ён. — Нам нельга збiраць у цэнтры ўвесь народ. Нiхто доступ у Мiнск не закрывае, але абмяжоўваць прыток людзей трэба i, зыходзячы з гэтага, планаваць будаўнiцтва жылля".
Як адзначыў у сваiм дакладзе Прэзiдэнту выконваючы абавязкi старшынi Мiнгарвыканкама Мiкалай Ладуцька, калi ў перыяд 2003—2007 гадоў штогадовы прыток людзей з iншых рэгiёнаў у сталiцу складаў 18—19 тыс. чалавек, то цяпер гэты прыток зменшыўся i ў 2009 годзе складзе каля 11 тыс.
Мiкалай Ладуцька таксама паведамiў, што гарадскiя ўлады апошнiм часам сталi адыходзiць ад так званай тэорыi кампактнага горада, якая прадугледжвала знос усiх старых будынкаў i будаўнiцтва на iх месцы новых. Гэта перыядычна выклiкала нездавальненне сярод грамадзян, асаблiва ўладальнiкаў прыватных дамоў, якiя зносiлi. Цяпер гарадскiя ўлады падыдуць да гэтай праблемы больш разумна: будуць зносiць толькi старыя дамы i старацца не чапаць параўнальна новыя.У сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць гаспадарчага падыходу да праблемы. Паводле яго слоў, "людзей душыць не трэба", але грамадзяне таксама павiнны з разуменнем ставiцца да планаў па пашырэннi Мiнска i стварэннi больш кампактнай забудовы.
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з пустуючых жыллём, у першую чаргу ў Мiнску.
Аляксандр Лукашэнка лiчыць непрымальнай сiтуацыю, калi забудоўшчыкi ў чаканнi росту цэнаў на жыллё пакiдаюць пабудаванае ўжо жыллё пустуючым. Як праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы памочнiк Прэзiдэнта — галоўны iнспектар па Мiнску Анатоль Калiнiн, у сталiцы па розных прычынах прытрымлiваецца каля тысячы кватэр. "З гэтай сiтуацыяй неабходна разабрацца", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.
Як было даложана Прэзiдэнту, у Мiнску сёння на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў стаяць 260 тыс. сем'яў i адзiнокiх грамадзян, з iх 60 тыс. не маюць ва ўласнасцi нi аднаго квадратнага метра жылля, 110 тыс. — маладыя сем'i. За пяць гадоў аб'ём жыллёвага будаўнiцтва ў сталiцы вырас у два разы.
Выконваючы абавязкi мэра Мiнска Мiкалай Ладуцька адзначыў, што асноўная ўвага ў будучым будзе ўдзяляцца будаўнiцтву жылля за межамi Мiнска i ў гарадах-спадарожнiках. Так, ужо ў 2011 годзе пачнецца актыўнае пракладанне сiстэм iнфраструктуры за межамi Мiнскай кальцавой дарогi. Што датычыцца мiкрараёна Каменная Горка, то да 2012 года плануецца завяршыць тут будаўнiцтва жылля, а да 2014-га — усiх аб'ектаў сацыяльнай сферы. Разлiчваюць, што колькасць жыхароў новага сталiчнага мiкрараёна складзе каля 70 тыс. чалавек. На сённяшнi дзень уведзены ў эксплуатацыю 21 жылы дом, да канца года будзе здадзена 290 тыс. кв.м жылля. Сярэднi кошт 1 кв.м у Каменнай Горцы складае Br1,6 млн.
Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.