Крокі насустрач
22.10.2009
—
Новости Политики
Еўрапейская камісія лічыць перспектыўным пытанне пра палягчэнне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі . Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску часовы павераны ў справах Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.
“Цяпер кошт візаў у краіны Еўрапейскага саюза для беларусаў складае 60 еўра, — нагадаў ён. — Першым крокам магло б быць пагадненне пра палягчэнне візавага рэжыму і зніжэнне кошту візаў”. А другім крокам, лічыць Жан-Эрык Хольцапфель, стане ўвядзенне бясплатных віз і працяг работы для дасягнення канчатковай мэты – адмены візавага рэжыму.
Аляксей Белавусаў