Цана газу для Беларусi павiнна фармiравацца з улiкам пераносу тэрмiнаў выхаду на роўнадаходныя цэны ў Расii
Цана газу для Беларусi павiнна фармiравацца з улiкам пераносу на больш познi тэрмiн выхаду на роўнадаходныя цэны ў Расii. Такую думку выказаў учора журналiстам першы намеснiк мiнiстра энергетыкi Беларусi Эдуард Таўпянец.
"Мы не столькi гаворым аб панiжэннi цаны для Беларусi, колькi аб тым, што мы павiнны сiнхронна iсцi з Расiяй у дасягненнi роўнадаходных цэнаў", — сказаў Эдуард Таўпянец. Калi беларускiя прадпрыемствы будуць атрымлiваць газ па еўрапейскiх цэнах, а расiйскiя — па цэнах значна нiжэйшых, канкурыраваць у гэтых умовах беларускiм суб'ектам гаспадарання будзе цяжка. "Неабходна забяспечыць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання дзвюх краiн", — падкрэслiў ён.
Разам з тым першы намеснiк мiнiстра не чакае, што перагаворы з расiйскiм бокам па цане газу на 2010 год будуць простыя. "Не трэба забываць, што ёсць кантракт, i расiйскi бок будзе настойваць на тым, каб прапiсаная ў iм цана захоўвалася".
Эдуард Таўпянец адзначыў, што пазiцыя беларускага боку ў тым, каб "пры любых абставiнах цана газу была прымальная". Паводле яго слоў, беларуская дэлегацыя яшчэ не накiроўвалася ў Маскву для перагавораў з ААТ "Газпрам" па пастаўках газу на 2010 год. Дата перагавораў яшчэ не ўзгоднена.
БЕЛТА.