Швейцарская кампанiя Франк Мюлер гатова прасоўваць гадзiннiкi маркi ЛУЧа сусветным рынку

Источник материала:  

Аляксандр Лукашэнка разглядае магчымасць стварэння СП са швейцарскай кампанiяй "Франк Мюлер" на базе Мiнскага гадзiннiкавага завода. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў, наведваючы Мiнскi гадзiннiкавы завод.

Мiнскi гадзiннiкавы завод з 1996 года, калi прадпрыемства стала прыватным, паступова прыходзiў да заняпаду. У абнаўленне тэхналагiчнага фонду не ўкладалiся сродкi. У вынiку на заводзе працуюць па тэхналогiях i на абсталяваннi 70-х гадоў мiнулага стагоддзя. "Прыватнiк развалiў прадпрыемства далей няма куды, давялося яго забiраць дзяржаве, — нагадаў Прэзiдэнт. — Але мы не можам страцiць гэту марку, гэта прадпрыемства, таму што яно знакавае для краiны нараўне з такiмi гiгантамi, як МАЗ, МТЗ, БелАЗ".

Інвестар прапануе аднавiць вытворчасць на Мiнскiм гадзiннiкавым заводзе, паставiць сюды сучаснае абсталяванне, давесцi зарплату на прадпрыемстве да сярэдняй па Мiнску. У далейшым швейцарская кампанiя мае намер стварыць кампактную вытворчасць пад адным дахам. Пад Мiнскам будзе ўзведзена цэлая "гадзiннiкавая вёска", дзе будзе пабудаваны гадзiннiкавы завод, арганiзавана школа майстроў гадзiннiкаў, адкрыты гандлёвыя кропкi. Iнвестар абяцае захаваць гандлёвую марку "Луч".

"Калi вы думаеце, што ўсё загiнула, нiчога не робiцца, гэта памылковае меркаванне, — сказаў Прэзiдэнт, звяртаючыся да швейцарскiх бiзнэсменаў. — Вы павiнны iсцi сюды, зыходзячы з таго, што завод так цi iнакш будзе адноўлены. Калi мы прымем рашэнне аб супрацоўнiцтве з вамi, то на кабальныя ўмовы не пойдзем". Кiраўнiк дзяржавы запэўнiў, што ў выпадку дамоўленасцi швейцарскiм бiзнэсменам будуць створаны ўсе ўмовы для работы. "Калi вы будзеце выконваць дамоўленасцi, то не пашкадуеце, што прыйшлi. Мы створым умовы не горшыя, чым у Швейцарыi", — дадаў беларускi лiдар.

Швейцарская кампанiя Франк Мюлер гатова прасоўваць гадзiннiкi маркi ЛУЧа сусветным рынку   Прэзiдэнт адзначыў, што ўзважана падыдзе да прыняцця канчатковага рашэння. У найблiжэйшы час iнвестар падрыхтуе праекты асноўных дакументаў i ў сярэдзiне снежня прадставiць iх кiраўнiку беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама не выключыў, што яшчэ раз сустрэнецца з бiзнэсменамi для таго, каб канчаткова расставiць усе кропкi над "i".

Швейцарская кампанiя "Франк Мюлер" гатова прасоўваць гадзiннiкi маркi "Луч" на сусветным рынку. Аб гэтым паведамiў генеральны дырэктар кампанii Вартан Сiрмакес.

Бiзнэсмен прапанаваў Прэзiдэнту зрабiць серыю гадзiннiкаў "Луч" вельмi высокай якасцi. "I хачу папрасiць, каб вы паабяцалi, што вы i ўвесь урад будзеце насiць гэтыя гадзiннiкi", — сказаў Вартан Сiрмакес, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкi. Прэзiдэнт на гэта адказаў, што для яго важна насiць беларускае. "Гэта вы акажаце мне паслугу, стварыўшы гэтыя гадзiннiкi. Я гатовы насiць "Луч", а не Раtеk Рhiliрре або штосьцi iншае", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Калi вы забяспечыце занятасць тысячы чалавек, вы будзеце самымi лепшымi маiмi сябрамi", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы, звяртаючыся да Вартана Сiрмакеса. Прэзiдэнт таксама дадаў, што будуць вырашаны ўсе пытаннi ўласнасцi, калi кампанiя падыдзе да вырашэння пытання па-чалавечы.

Вартан Сiрмакес расказаў аб некалькiх праектах, якiя швейцарская кампанiя гатова рэалiзаваць сумесна з Мiнскiм гадзiннiкавым заводам. У iх планах стварэнне спецыяльнай серыi гадзiннiкаў да чэмпiянату свету па хакеi ў 2014 годзе. "Мы хочам зрабiць роўна 2014 гадзiннiкаў для калекцыянераў ва ўсiм свеце", — сказаў бiзнэсмен. Кампанiя таксама думае над выпускам калекцыi гадзiннiкаў для жанчын пад назвай "Беларусь". Як растлумачыў Вартан Сiрмакес, у гэтай назве закладзена гульня слоў: "бэла" ў перакладзе з многiх моў азначае прыгожая.

Бiзнэсмен падкрэслiў, што бачыць палiтыку беларускай дзяржавы па развiццi вытворчасцi, прамысловасцi. I яму гэта падабаецца.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў выпадку прыняцця станоўчага рашэння аб супрацоўнiцтве са швейцарскай кампанiяй, будзе гатовы ўсяляк iх падтрымлiваць.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

←Участники акции солидарности отпущены на свободу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика