Аляксандр Лукашэнка ў лiстападзе правядзе нараду па пытаннях СМІ

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў лiстападзе правядзе нараду па пытаннях дзейнасцi сродкаў масавай iнфармацыi. Аб гэтым паведамiў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Уладзiмiр Макей 14 кастрычнiка на пасяджэннi Атэстацыйнай камiсii пры Прэзiдэнце Беларусi, на якiм атэстацыю праходзiлi i кiраўнiкi двух рэспублiканскiх СМI.

Усяго на разгляд камiсii былi прадстаўлены кандыдатуры пяцi кiруючых работнiкаў. Гэта першы намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Вiктар Шчацько, намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Мiхаiл Цiцянкоў, генеральны дырэктар ЗАТ "СТБ" Юрый Казiятка, галоўны рэдактар газеты "Звязда" Уладзiмiр Наркевiч, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы Яўген Роўба.

На мерапрыемстве адбылося сур'ёзнае i дэталёвае абмеркаванне прафесiйных, дзелавых i асабiстых якасцяў кiраўнiкоў, а таксама стану спраў у падведамных iм арганiзацыях i сферах. У прыватнасцi, размова iшла аб iдэалагiчнай рабоце, дзейнасцi СМI i адукацыйнай сферы.

Атэстуемыя не проста зрабiлi справаздачу аб праведзенай рабоце за перыяд з папярэдняй атэстацыi, а адкрыта расказвалi аб iснуючых у даручаных iм падраздзяленнях праблемах, а самае галоўнае — як яны збiраюцца iх вырашаць. Члены Атэстацыйнай камiсii, а гэта вышэйшыя службовыя асобы — кiруючыя работнiкi рэспублiканскiх дзяржаўных органаў, цiкавiлiся многiмi пытаннямi дзейнасцi экзаменуемых.

У свой адрас усе пяць кiраўнiкоў пачулi нямала крытычных заўваг. Дарэчы, усе заўвагi былi ўлiчаны, калi прымалася канчатковае рашэнне: атэставаць кiраўнiка або не.

У прыватнасцi, намеснiкам старшынь абл- i гарвыканкамаў былi выказаны пажаданнi больш сур'ёзную ўвагу ўдзяляць зваротам грамадзян, кожны з якiх у адпаведнасцi з патрабаваннямi Прэзiдэнта трэба ўважлiва разглядаць i ў выпадку неабходнасцi адразу ж прымаць належныя меры. Погляды членаў камiсii падзялiлiся пры атэстацыi галоўнага рэдактара газеты "Звязда", якая апошнiм часам збавiла абароты i пачала страчваць сваю чытацкую аўдыторыю. Паводле слоў рэдактара, калектыў рэдакцыi распрацаваў некалькi творчых праектаў i iмкнецца змянiць сiтуацыю ў лепшы бок. Абмяркоўвалiся i пытаннi паляпшэння работы СТБ, у прыватнасцi, размова iшла пра больш актыўны паказ айчынных тэлефiльмаў. Шэраг заўваг быў зроблены i ў адрас рэктара унiверсiтэта — адносна паляпшэння якасцi адукацыйнага i выхаваўчага працэсаў.

Па вынiках пасяджэння ўсе пяць кiраўнiкоў былi атэставаны.

Як адзначыў па вынiках мерапрыемства начальнiк галоўнага кадравага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, сакратар Атэстацыйнай камiсii Юрый Крывашэеў, экзаменуемым з кожным годам становiцца ўсё больш складана, паколькi патрабаваннi, што прад'яўляюцца да кiраўнiкоў, пастаянна ўзрастаюць.

У адпаведнасцi з указам Прэзiдэнта атэстацыю раз у тры гады праходзяць кiруючыя работнiкi дзяржорганаў i iншых арганiзацый, пасады якiх уключаны ў кадравы рэестр кiраўнiка дзяржавы. Свае атэстацыйныя камiсii створаны пры Савеце Мiнiстраў, аблвыканкамах i Мiнгарвыканкаме. Атэстацыя — гэта своеасаблiвы экзамен, да якога кiраўнiк рыхтуецца на працягу года. Ацэнку яго працы дае адпаведнае мiнiстэрства, паралельна i Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта. Асноўныя задачы атэстацыi — забеспячэнне захавання атэстуемымi сацыяльна-эканамiчнага курса, што праводзiцца ў краiне, павышэнне адказнасцi за вынiкi работы.

Пасяджэнне Атэстацыйнай камiсii пры Прэзiдэнце Беларусi праводзiцца адзiн раз у месяц. На наступным пасяджэннi, якое адбудзецца ў лiстападзе, плануецца правесцi атэстацыю кiраўнiцтва Генеральнай пракуратуры.

БЕЛТА.

←Очередные приговоры по «делу 16-ти»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика