Азербайджанскiя парламентарыi чакаюць хуткага ўступлення Беларусi ў ПАСЕ
Аб гэтым заявiў старшыня Мiлi Меджлiса (парламента) Азербайджанскай Рэспублiкi Актай Асадаў на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Барысам Батурам.
"Я лiчу, што ўступленне Беларусi ў ПАСЕ — гэта недалёкая перспектыва", — сказаў азербайджанскi спiкер. Ён заявiў, што чакае значнай актывiзацыi беларуска-азербайджанскiх мiжпарламенцкiх адносiнаў пасля заключэння пагаднення аб супрацоўнiцтве памiж Нацыянальным сходам Беларусi i Мiлi Меджлiсам Азербайджана, якое падпiсанае ў Мiнску. У сваю чаргу Барыс Батура падзякаваў азербайджанскаму калегу за падтрымку Беларусi ў мiжнародных арганiзацыях. "Мы ўдзячны за падтрымку на мiжнароднай арэне ў такiх арганiзацыях, як Мiжпарламенцкi саюз, Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы, Парламенцкая Асамблея АБСЕ", — сказаў Барыс Батура. Ён выказаў надзею, што гэта падтрымка дасць магчымасць аднавiць статус-кво для Беларусi ў гэтых арганiзацыях.
БЕЛТА.