Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Жака Роге
13.10.2009
—
Новости Политики
Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павiншаваў 9 кастрычнiка Жака Роге з перавыбраннем на новы тэрмiн прэзiдэнтам Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта.
"Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт Рэспублiкi Беларусь цалкам падтрымлiвае Вашы намаганнi, накiраваныя на папулярызацыю ва ўсiм свеце iдэалаў аптымiзму, далучэнне моладзi да заняткаў спортам, барацьбу з допiнгам, захаванне навакольнага асяроддзя", — гаворыцца ў вiншаваннi.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь