У Беларусi будзе створана прынцыпова новая, не абцяжарваючая бiзнэс сiстэма кантролю
Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што "добрасумленныя арганiзацыi-прадпрымальнiкi, якiя своечасова выплачваюць падаткi i выконваюць заканадаўства, не могуць пастаянна жыць у страху, чакаючы чарговага кантралёра". Паводле слоў Прэзiдэнта, "няма чаго наогул правяраць, калi няма аргументаваных прэтэнзiй да суб'екта па выкананнi заканадаўства". Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Камiтэт дзяржкантролю, па-першае, павiнен займацца пытаннямi ўласнасцi, а па-другое, дакладна сачыць за расходаваннем, i перш за ўсё мэтавых бюджэтных сродкаў.
Прэзiдэнт запатрабаваў "адназначна выключыць практыку хаджэння кантралёраў на адно прадпрыемства адзiн за адным i праверак на працягу многiх месяцаў". А такiх выпадкаў, паводле яго слоў, нямала. Трэба правяраць толькi тады, калi ёсць дакладная iнфармацыя аб парушэннях.
Прэзiдэнт падкрэслiў, што праект указа, якi сёння разглядаецца, "павiнен iсцi ад жыцця". Ён павiнен, з аднаго боку, забяспечыць скарачэнне колькасцi неабгрунтаваных праверак, выключыць дублiраванне функцый кантралюючых органаў, узмацнiць прэвентыўную функцыю кантрольнай дзейнасцi, ствараючы для добрасумленных суб'ектаў рэжым найбольшага спрыяння. З другога боку, дакумент не павiнен ствараць непераадольных перашкодаў для паўнацэннай кантрольнай дзейнасцi, бо за гэтым стаiць эканамiчная бяспека дзяржавы. Праект указа "Аб удасканаленнi кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь" да гэтага быў абмеркаваны на сумесным пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, калегii Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта i Камiтэта дзяржкантролю з удзелам старшынь аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама. Тым не менш, ёсць заўвагi Нацыянальнага банка i Камiтэта дзяржаўнага кантролю, якiя будуць абмяркоўвацца.Прэзiдэнт падкрэслiў, што "мы не павiнны вырашаць за кошт правяраемых асобаў праблемы, абумоўленыя некампетэнтнасцю спецыялiстаў кантрольных i наглядных органаў". Кiраўнiк дзяржавы таксама адзначыў, што па ўжо iснуючай практыцы ўсе найбольш важныя праекты прававых актаў перад iх падпiсаннем Прэзiдэнтам абмяркоўваюцца калегiяльна, як гэта робiцца i сёння, паколькi для канчатковага рашэння ўсё павiнна быць дакладна выверана.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праект указа аб удасканаленнi кантрольнай дзейнасцi павiнен быць комплексным, сiстэмным i павiнен вырашаць усе праблемныя пытаннi поўнамаштабна.
Праект указа аб кантрольнай дзейнасцi павiнен забяспечыць iстотнае скарачэнне колькасцi праверак i стварыць такую сiстэму кантролю, якая не падаўляла б, а стымулявала дзелавое асяроддзе. Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, вынесенае на абмеркаванне пытанне без перабольшвання з'яўляецца адным з найважнейшых для цывiлiзаванага i эфектыўнага развiцця эканомiкi. "Размова iдзе аб навядзеннi парадку ў сферы дзяржаўнага кантролю i нагляду, аб радыкальным змяненнi сiтуацыi ў гэтай галiне", — сказаў Прэзiдэнт.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што яшчэ ў яго перадвыбарнай праграме была абазначана неабходнасць змясцiць акцэнты з адмiнiстрацыйных метадаў суцэльнага кантролю на эканамiчныя меры рэгулявання для стварэння спрыяльных умоў гаспадарання ў Беларусi.
"Гэта тэма наколькi важная, настолькi i складаная ў рэгуляваннi. Яна закранае спектр розных iнтарэсаў. Па-першае, бiзнэс-супольнасць, паколькi аказвае непасрэдны ўплыў на развiццё дзелавой iнiцыятывы. Па-другое, дзяржаву, для якой праверкi з'яўляюцца асноўнай формай забеспячэння правапарадку ў эканамiчнай дзейнасцi. І, нарэшце, вельмi цесна звязана з праблемай карупцыi — можа як правакаваць яе, так i спыняць", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.
Паводле яго слоў, "мы на працягу шэрагу гадоў падступалiся да пытання ўпарадкавання праверачных дзеянняў у нашай краiне, прымалiся нарматыўна-прававыя акты". Прэзiдэнт не адзiн раз выстаўляў патрабаваннi спынiць неабгрунтаваныя хаджэннi па суб'ектах гаспадарання з кантрольнымi мерапрыемствамi i праверкамi. Аднак сiтуацыя не паляпшалася. "У вынiку я вымушаны быў аб'явiць мараторый на правядзенне праверак да таго часу, пакуль не будуць вызначаны дакладныя адзiныя правiлы ажыццяўлення кантрольнай i нагляднай дзейнасцi", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.
Праект указа больш як паўгода распрацоўваўся ўрадам i кантралюючымi органамi, але як падкрэслiў Прэзiдэнт, "на выхадзе аказаўся нiкуды не вартым, абсалютна не адпаведным пастаўленым задачам". Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта было даручана кардынальна дапрацаваць падрыхтаваныя ўрадам дакументы, зрабiць iх адпаведнымi сучасным патрабаванням.
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што "нам не патрэбны "ўказ-пустышка", распрацаваны толькi каб даць справаздачу аб выкананнi прэзiдэнцкага даручэння. Новы праект указа павiнен забяспечыць менавiта значнае скарачэнне колькасцi праверак.
Распрацаваны праект указа "Аб удасканаленнi кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь" рэгламентуе адзiны парадак ажыццяўлення кантрольнай i нагляднай дзейнасцi ў краiне. Дакумент стварае прынцыпова новую сiстэму ажыццяўлення такой дзейнасцi, фармiруе гiбкi i празрысты механiзм кантролю. Ён змяшчае пералiк усiх кантралюючых органаў, прадугледжвае адзiны парадак i тэрмiны праверак, забарону на правядзенне любых праверак на працягу двух першых гадоў работы наваствораных суб'ектаў гаспадарання (у выключных выпадках дапускаюцца пазапланавыя праверкi), ажыццяўленне планавых праверак у залежнасцi ад груп рызыкi (усяго тры групы), на якiя будуць падзелены суб'екты гаспадарання, i iншыя новаўвядзеннi.
Дакладваючы па праекту ўказа, намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Андрэй Кабякоў паведамiў, што па асобных пытаннях ёсць разыходжаннi з прапановамi Нацыянальнага банка i Камiтэта дзяржкантролю.
У прыватнасцi, Нацыянальны банк прапанаваў не распаўсюджваць палажэннi праекта ўказа на праверкi, што праводзяцца ў рамках банкаўскага нагляду. На думку старшынi праўлення Нацбанка Пятра Пракаповiча, гэта непасрэдна звязана з пытаннем незалежнасцi Нацыянальнага банка, што з'яўляецца немалаважнай умовай у рабоце з Мiжнародным валютным фондам, Сусветным банкам. Аднак у праекце ўказа ў поўнай меры ўлiчана спецыфiка ажыццяўлення функцый банкаўскага нагляду. Усе нормы, якiя датычацца кантролю банкаў, выкладзены ў рэдакцыi Нацыянальнага банка. Аляксандр Лукашэнка не згадзiўся з гэтай прапановай Нацбанка. "Усё, што прапiсана ва ўказе адносна банкаў, Захад павiнен падтрымаць, бо мы спрабуем тут не кiраваць банкамi, а зберагчы банкаўскую сiстэму, у тым лiку i тыя грошы, якiя нам выдзяляюць. Гэта значыць мы ахоўваем банкаўскую сiстэму. Але калi ёсць магчымасць зрабiць гэта больш акуратна, гэта трэба зрабiць больш акуратна", — лiчыць Аляксандр Лукашэнка.
"Сёння Нацыянальны банк — гэта не проста спецыяльная ўстанова. Гэта дзяржава ў дзяржаве. Так быць не павiнна. Вядома, не павiнна быць рашэнняў, якiя пагаршалi б iмiдж краiны перад мiжнароднымi арганiзацыямi. Але калi ў нашых дакументах прадугледжаны нормы, згодна з якiмi кантроль за банкаўскай дзейнасцю ажыццяўляецца не з мэтай нацiску на банкi, а для таго, каб банкi былi незалежныя i самастойныя, функцыянавалi на самым высокiм узроўнi, гэта трэба паказваць прадстаўнiкам мiжнародных арганiзацый", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.
Мiжнародныя фiнансавыя iнстытуты павiнны быць праiнфармаваны аб новай сiстэме кантролю. Прэзiдэнт упэўнены, што ў гэтым выпадку пазiцыя беларускага боку будзе зразумелая i прынятая.
"Нацыянальны банк — гэта дзяржаўны iнстытут. Ён павiнен прытрымлiвацца ўсiх правiлаў", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.
Камiтэт дзяржкантролю ў сваю чаргу ўнёс прапанову прадаставiць КДК права праводзiць праверкi суб'ектаў гаспадарання па адным i тым жа пытаннi за адзiн i той жа перыяд часу. Прэзiдэнт адобрыў гэту прапанову i прадаставiў старшынi Камiтэта дзяржкантролю права прымаць адпаведныя рашэннi па такiх пытаннях. Але пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што кiраўнiк галоўнага кантрольнага ведамства краiны будзе несцi асабiстую адказнасць за праводзiмыя праверкi, а ўрад атрымае магчымасць пракантраляваць яго дзеяннi.
Таксама Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў павысiць эфектыўнасць работы Камiтэта дзяржкантролю. "Цяпер КДК — гэта ўсёабдымны орган. Ён у нас умешваецца ва ўсе пытаннi. Трэба ўпарадкоўваць яго работу, бо Камiтэт пачынае развальвацца", — сказаў Прэзiдэнт. "Недапушчальна, калi правяраючыя перашкаджаюць працаваць супрацоўнiкам прадпрыемстваў. Таму трэба iнтэнсiфiкаваць працу асобаў, якiя ажыццяўляюць праверкi", — запатрабаваў кiраўнiк дзяржавы.
Кiраўнiкi шэрагу банкаў, якiя прысутнiчалi на нарадзе, адобрылi праект указа. У прыватнасцi, старшыня праўлення ААТ "Белагра- прамбанк" Сяргей Румас адзначыў, што ў гэтым дакуменце закладзены вялiкi прагрэс у развiццi кантрольнай дзейнасцi ў краiне. "Тут упершыню прапiсаны правы правяраемых", — сказаў ён.
Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.