Азербайджан папросіцца ў беларуска-расійскі саюз?

Источник материала:  
10.10.2009 22:16 — Новости Политики
"Захад вымусіў самага блізкага саюзніка Азербайджана — Турцыю на здраду супраць Азербайджана, і ў выніку гэтага, пазіцыі Арменіі яшчэ больш умацаваліся", — такую заяву агенцтву АПА зрабіў старшыня Партыі Адзінага Народнага фронту Азербайджана, дэпутат Гудрэт Гасангуліеў.

Па словах палітыка, у цяперашні час стварылася такая сітуацыя, калі Азербайджан загнаны ў кут з боку Захаду. Ён адзначыў, што ў краіны няма іншага выбару акрамя расійска-беларускага саюза: "У цяперашні час Азербайджан застаўся сам-насам са сваімі праблемамі. З аднаго боку, з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі выступае Іран, Захад пры гэтым маўчыць, а з другога боку — Захад дамогся таго, што найбліжэйшы саюзнік Азербайджана — Турцыя, аддаліўся ад нас".

Як заявіў Гасангуліеў, Захад адназначна падтрымлівае сепаратызм, бо заклікае прыслухоўвацца да думкі карабахскіх армянаў у развязанні азербайджанска-армянскага канфлікту. У гэтай сітуацыі ў Азербайджана няма іншага шляху акрамя расійска-беларускага саюза. Па словах палітыак, Азербайджан зможа абараніць сваю тэрытарыяльную цэласнасць толькі ў гэтым саюзе.

Нагодай для такіх заяваў стала падпісанне дамоваў паміж Турцыяй і Арменіяй.

←Лидер ОГП предлагает Евросоюзу учредить институт спецпредставителя по Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика