Больш як Br50 млрд плануецца выдзелiць на рэканструкцыю помнiкаў архiтэктуры Беларусi ў 2010 годзе
Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi мiнiстр культуры Павел Латушка
Паводле слоў мiнiстра, у Беларусi шмат аб'ектаў, якiя знаходзяцца за межамi фiнансавай падтрымкi дзяржавы, але не за межамi яе ўвагi. На жаль, цяпер няма магчымасцi весцi рэканструкцыю многiх аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны. Тым не менш, гэтаму пытанню ў рэспублiцы надаецца вялiкая ўвага. Мiнiстэрства культуры стала iнiцыятарам своеасаблiвага творчага праекта — з 2002 года з'яўляецца заснавальнiкам латарэi "Скарбнiца". У найблiжэйшы час плануецца вызначыць сумесна з мясцовымi органамi ўлады адзiн з помнiкаў архiтэктуры, рэканструкцыя якога будзе весцiся за сродкi, атрыманыя ад розыгрышу латарэi. Прэтэндэнтамi на атрыманне сродкаў з'яўляюцца Навагрудскi, Гальшанскi i Крэўскi замкi. Мiнiстр лiчыць, што грошы атрымае хутчэй за ўсё Навагрудскi замак.
У гэтым годзе па Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграме рэканструюецца 13 аб'ектаў, у лiку якiх Мiрскi i Нясвiжскi замкi, Успенскi манастыр у Мсцiслаўскiм раёне, комплекс былога калегiума езуiтаў у вёсцы Юравiчы Калiнкавiцкага раёна i iншыя. Як адзначыў Павел Латушка, рэканструкцыя аб'ектаў будзе весцiся ў далейшым з большым удзелам навукова-метадычнай рады па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры, а таксама неабходна больш актыўная сумесная работа навуковага кiраўнiка i выканаўцы работ на аб'ектах. Пытаннi рэканструкцыi аб'ектаў не могуць заставацца за межамi ўвагi грамадскага наглядальнага савета, створанага пры Мiнiстэрстве культуры Беларусi.
Сiстэму прадзюсерства неабходна стварыць у Беларусi.
"Калi мы хочам бачыць шоу-бiзнэс, то неабходна гаварыць аб сiстэме прадзюсерства ў Беларусi. Гэта тое, што будзе садзейнiчаць развiццю эстрады i кiно", — лiчыць мiнiстр. Таму ўсiх, хто мае амбiцыi, прапановы, гатовы выслухаць у Мiнiстэрстве культуры. Сёння, напрыклад, абдумваецца буйны оперны праект з удзелам зорак з сусветным iмем, а таксама праект оперы на вадзе, сказаў Павел Латушка.
Прынцыпова неабходна абнавiцца i "Славянскаму базару ў Вiцебску". Сёння iдзе прапрацоўка канцэпцыi, але пра нейкiя канкрэтныя вынiкi гаварыць пакуль рана. Тым не менш, фестываль бачыцца мiнiстру культуры "больш фестывальным": ён павiнен ахоплiваць увесь горад, а выставачныя i тэатральныя праекты павiнны знаходзiць больш шырокае адлюстраванне на тэлеэкранах.
Мiнiстэрства культуры бачыць сваiм абавязкам падтрымку маладых талентаў. Праект "Зорка ўзышла над Беларуссю" сумесна з Белтэлерадыёкампанiяй i мясцовымi органамi ўлады плануецца арганiзаваць у канцы гэтага — пачатку наступнага года. Маладых i таленавiтых плануецца шукаць па ўсёй Беларусi ў розных намiнацыях: эстрада, аўтарская песня, сучасны танец, жывапiс, фатаграфiя, рэжысура i iншыя.
Яшчэ адзiн цiкавы праект — "Культурная сталiца Беларусi". Менавiта ён прызначаны прадставiць культуру ўсiх малых i вялiкiх беларускiх гарадоў, розных устаноў культуры краiны.
Цэнтр беларускай культуры плануецца адкрыць у Кiеве. Такую магчымасць сёння прапрацоўвае Мiнкульт Беларусi па даручэннi ўрада.
Першы цэнтр беларускай культуры быў адкрыты ў мiнулым годзе ў Польшчы. Паводле слоў мiнiстра, важна стварыць такiя ўстановы ў Маскве i Вiльнюсе, бо гэта эфектыўны iнструмент па распаўсюджваннi пазiтыўнай iнфармацыi пра Беларусь за яе межамi.
На станоўчы iмiдж краiны працуе i супрацоўнiцтва з беларускiмi дыяспарамi. Павел Латушка лiчыць неабходным арганiзацыю сумесных культурных акцый з беларусамi свету (перадача творчым калектывам касцюмаў, метадычнай лiтаратуры), арганiзацыю гастроляў беларускiх калектываў за межамi краiны. Пошукам партнёраў па арганiзацыi гастроляў павiнны больш актыўна займацца самi творчыя калектывы. Мiнiстэрства культуры будзе гэта вiтаць, падкрэслiў кiраўнiк ведамства.
На думку мiнiстра культуры, не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца культурна-турыстычныя магчымасцi краiны. У найблiжэйшы час запланавана калегiя Мiнiстэрства культуры i Мiнiстэрства спорту i турызму, дзе плануецца акрэслiць сумесныя крокi па развiццi культурна-турыстычнай дзейнасцi.
Белта.