Аляксандр Лукашэнка: У сучаснай школе не павiнна быць перагрузак i стрэсаў

Источник материала:  

Сучасная школа павiнна фармiраваць цэльную, самастойную асобу, навучыць дзяцей набываць новыя веды i прымяняць iх на практыцы, думаць i адстойваць свой пункт гледжання, браць на сябе адказнасць за словы i ўласныя дзеяннi, прывiваць працавiтасць, настойлiвасць у дасягненнi мэтаў, выпрацоўваць iмунiтэт супраць ляноты i дрэнных учынкаў. Аб гэтым заявiў 6 кастрычнiка Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з фiналiстамi рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства педагагiчных работнiкаў "Настаўнiк года — 2009".

Гэты конкурс праводзiцца ў краiне з 1991 года, а сустрэча Прэзiдэнта з яго фiналiстамi стала традыцыйнай з 1995 года. Конкурс уключае 4 этапы, на кожным з якiх вызначаецца пераможца. Першы этап праводзiцца ва ўстанове адукацыi, другi — на гарадскiм, раённым узроўнi, трэцi — на абласным (горада Мiнска), чацвёрты — на рэспублiканскiм. З 10 тыс. педагогаў, якiя прынялi ўдзел у сёлетнiм конкурсе, да яго заключнага этапа падышоў 21 работнiк адукацыi.

Як падкрэслiў Прэзiдэнт, кожны з фiналiстаў — ужо i ёсць пераможца, неардынарная асоба, усе шчыра i самазабыўна любяць свой прадмет, здольны захапiць вучняў i павесцi iх за сабой.

На думку кiраўнiка дзяржавы, гэты агляд прафесiйнага майстэрства служыць добрым стымулам як для павышэння квалiфiкацыi педагогаў, так i для шырокага ўкаранення лепшых метадаў работы ў сiстэму адукацыi.

Прэзiдэнт з задавальненнем адзначыў, што сярод фiналiстаў конкурсу "Настаўнiк года — 2009" шмат тых, хто выкладае ў раённых i нават у маленькiх сельскiх школах. Конкурс даў магчымасць праявiць сябе маладому пакаленню педагогаў-наватараў.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што сучасная школа павiнна iсцi ў нагу з часам, адпавядаць сённяшнiм рэалiям. Галоўная мэта школы — даць дзецям такую адукацыю, якая не стане для iх мёртвым i бескарысным грузам, адысцi ад акадэмiзму, сухой адцягненасцi i схаластыкi. "Лацiнская прыказка гаворыць, што вучыцца трэба не для школы, а для жыцця", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

"Настаўнiкам трэба праводзiць урокi, не абмяжоўваючыся пераказамi падручнiкаў або старых канспектаў, а даваць сучасны матэрыял, каб не адстаць ад сваiх вучняў, — сказаў Прэзiдэнт. — Бо сёння школьнiкi зусiм iншыя, чым мы былi некалi. Больш эрудзiраваныя, развiтыя. Яны проста абыходзяцца з камп'ютарам i iншай сучаснай тэхнiкай, атрымлiваючы вялiкiя аб'ёмы iнфармацыi не толькi з падручнiкаў".

Закрануўшы тэму школьных падручнiкаў, Прэзiдэнт паведамiў, што ў блiжэйшы час мае намер пракантраляваць, як выканана яго даручэнне па стварэннi добрых сучасных падручнiкаў. Пры гэтым, на думку кiраўнiка дзяржавы, школьны падручнiк — толькi аснова, зыходны пункт для настаўнiка. Добры выкладчык заўсёды знойдзе, як даступна выкласцi той або iншы матэрыял.

Больш увагi ў школе неабходна таксама ўдзяляць моўнай i камп'ютарнай падрыхтоўцы. "Кожны выпускнiк павiнен умець правiльна гаварыць i пiсаць на роднай мове, свабодна размаўляць хаця б на адной з замежных, выкарыстоўваць iнфармацыйныя тэхналогii ў навучаннi i штодзённым жыццi", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзiдэнта, у сучаснай школе павiнна панаваць такая атмасфера, каб дзецi вучылiся з цiкавасцю i захапленнем, без страху, перагрузак i стрэсаў. Акрамя таго, павiнна быць узаемаразуменне памiж педагогамi i вучнямi, аднак не ўсёдазволенасць. Немалаважную ролю ў школьным жыццi кiраўнiк дзяржавы адводзiць спартыўнаму складальнiку.

Школа таксама павiнна садзейнiчаць наладжванню больш цесных адносiнаў вучняў з бацькамi. Асаблiва гэта датычыцца сельскай мясцовасцi.

Аляксандр Лукашэнка павiншаваў усiх удзельнiкаў конкурсу i пажадаў iм быць добрым прыкладам для сваiх выхаванцаў. "Абавязак настаўнiка — няспынна рухацца наперад, iнакш таго, хто спынiўся, абавязкова абгонiць час", — рэзюмаваў Прэзiдэнт.   Кiраўнiк дзяржавы ўручыў пераможцу конкурсу гэтага года дырэктару Ганцавiцкай сярэдняй школы № 2, настаўнiку бiялогii Юрыю Андрэйчыку галоўны прыз — "Хрустальнага жураўля" i ключы ад легкавога аўтамабiля.

Потым кiраўнiк дзяржавы i ўдзельнiкi конкурсу прадоўжылi размову ўжо у нефармальнай абстаноўцы. Прэзiдэнт прапанаваў гасцям выказаць свае iдэi i прапановы аб тым, якой быць школе, а таксама цi апраўданы пераход Беларусi на 11-гадовую сiстэму навучання.

Педагогi выказвалi меркаваннi, што вялiкую ролю ў паспяховым авалоданнi ведамi адыгрываюць даверлiвыя адносiны памiж настаўнiкам i вучнем. Важна таксама ўключэнне дзяцей у грамадскае жыццё. Што ж датычыцца цяперашняй сiстэмы навучання i адмаўлення ад профiльных класаў, то настаўнiкi лiчаць, што iснуючыя факультатывы даюць магчымасць дзецям "дабраць" неабходны аб'ём ведаў.

Асаблiва была падкрэслена вялiкая роля iнфармацыйных тэхналогiй у адукацыйным працэсе. Сёння гэта — норма жыцця для любой школы. Пры гэтым да падрыхтоўкi вучэбных матэрыялаў з выкарыстаннем мультымедыя актыўна далучаюцца самi навучэнцы, што пашырае магчымасцi iх творчай самарэалiзацыi, узмацняе цiкавасць да прадметаў навучання.

Прэзiдэнт у час гутаркi з педагогамi нагадаў: не трэба забываць аб тым, што школа павiнна даваць не толькi веды, але i выхоўваць дзяцей. Кiраўнiк дзяржавы выказаў заклапочанасць тым, што сучаснаму пакаленню школьнiкаў у вядомай ступенi не хапае выхаванасцi ў паводзiнах. "Баюся, што сёння няма той адданасцi працы, таго ўзроўню патрыятызму i любовi да роднай зямлi, як калiсьцi, — сказаў Прэзiдэнт. — Таму нам трэба ўтрымаць наша грамадства ў рамках прыстойнасцi, разумных нормаў паводзiнаў. Бо гэтага цяпер не хапае".

Аляксандр Лукашэнка таксама са шкадаваннем канстатаваў, што ў цяперашняй школе настаўнiк ужо не карыстаецца тым аўтарытэтам перад навучэнцамi, як было раней. У пэўнай меры тут ёсць доля вiны i самiх педагогаў, паколькi часам яны дазваляюць сабе факты недапушчальных паводзiнаў перад вучнямi. "Настаўнiк праз падачу ведаў выхоўвае вучня. І паводзiны настаўнiка — гэта таксама выхаванне вучня", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Напрыканцы сустрэчы Прэзiдэнт яшчэ раз падкрэслiў, што ад настаўнiка залежыць вельмi многае. Для таго каб дзецi з задавальненнем iшлi i ў дзiцячы сад, i ў школу, педагог павiнен умець захапiць дзiця, заняць яго, дапамагчы прарасцi схаваным у кожным зерням таленту.

Вопыт жа лепшых педагогаў краiны абавязкова будзе запатрабаваны ў маштабах рэспублiкi. Яны будуць актыўна ўдзельнiчаць у працэсе падрыхтоўкi новых падручнiкаў, папулярызаваць сучасныя i высокаэфектыўныя адукацыйныя тэхналогii, праводзiць метадычныя заняткi са студэнтамi педагагiчных ВНУ — будучымi настаўнiкамi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Путин сыграл в хорошего союзника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика