Удзельнiкам ХІ Мiжнароднага музычнага фестывалю Залаты шлягер-2009 у Магiлёве

Источник материала:  

Дарагiя сябры!

Сардэчна вiншую вас з адкрыццём незабыўнага свята мастацтва i дружбы — ХI Мiжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2009 у Магiлёве".

На працягу ўсёй сваёй гiсторыi фестываль з гонарам выконвае высакародную мiсiю захоўвання пераемнасцi пакаленняў i прымнажэння лепшых традыцый айчыннай i сусветнай эстрады. На яго сцэнiчных пляцоўках збiраюцца самыя папулярныя артысты розных краiн i музычных эпох, гучаць бессмяротныя мелодыi i рытмы, якiя складаюць бясцэнны залаты запас сучаснай культуры. Прыемна адзначыць, што сёлета гэты творчы форум набыў новы твар i ўпрыгожыў сваю праграму яркiмi мерапрыемствамi многiх вiдаў i жанраў мастацтва, разлiчанымi на дарослых i юных гледачоў. Не сумняваюся, што ён стане цудоўным падарункам для жыхароў i гасцей Магiлёўшчыны, паслужыць узбагачэнню духоўнага жыцця нашай цудоўнай зямлi, умацаванню дружбы i згоды памiж народамi. Жадаю вам невычэрпнага натхнення, творчых дасягненняў, удачы ва ўсiх справах i пачынаннях, здароўя, шчасця i выдатнага настрою.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Отменив санкции, Европа совершит несправедливость

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика