Аляксандр Лукашэнка: Эканомiка Кiтая здольна быць лакаматывам працэсу рэфармавання сусветнай фiнансавай сiстэмы
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста павiншаваў старшыню Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Ху Цзiньтао з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння КНР.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ва ўмовах глабальнага фiнансавага i эканамiчнага крызiсу кiтайская эканомiка на практыцы прадэманстравала сваю ўстойлiвасць да негатыўнага ўздзеяння знешнiх фактараў i здольнасць быць лакаматывам працэсу рэфармавання сусветнай фiнансавай сiстэмы.
Развiццё беларуска-кiтайскага стратэгiчнага супрацоўнiцтва з'яўляецца прыярытэтам беларускай знешняй палiтыкi, падкрэслiў Прэзiдэнт. "Мы нацэлены i ў далейшым умацоўваць наша ўзаемадзеянне па актуальных пытаннях сусветнага развiцця i аказваць падтрымку адзiн аднаму ў мiжнародных арганiзацыях, — адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы. — Упэўнены, што значныя крокi па развiццi двухбаковага крэдытна-iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва, зробленыя апошнiм часам, забяспечаць далейшае павышэнне эфектыўнасцi беларуска-кiтайскiх гандлёва-эканамiчных сувязяў".