Тавараабарот памiж Беларуссю i Паўднёвай Карэяй не адпавядае патэнцыялу эканомiк дзвюх краiн

Источник материала:  

Такую думку выказаў прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы ў Мiнску са старшынёй Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублiкi Карэя Сон Гён Шыкам.

Сяргей Сiдорскi запрасiў, у прыватнасцi, да супрацоўнiцтва СJ Grоuр, у структуру якой цяпер уваходзяць 27 кампанiй.

Па вынiках 2008 года аб'ём тавараабароту памiж Беларуссю i Паўднёвай Карэяй склаў $207,182 млн. Па вынiках сямi месяцаў гэтага года аб'ём тавараабароту склаў $58,451 млн (тэмп да ўзроўню студзеня—лiпеня 2008 года — 51,9 працэнта). Асноўныя артыкулы экспарту Беларусi ў Рэспублiку Карэя апошнiя 3—5 гадоў — iнтэгральныя мiкрасхемы, паўправаднiкi, калiй, полiамiды, шкловалакно i шклотканiны, вугляроднае валакно i тканiны, аптычныя i вымяральныя прыборы, лазерная тэхнiка, прадукцыя металургii. Экспартуецца ў асноўным высокатэхналагiчная i навукаёмiстая прадукцыя. Буйнейшыя пастаўшчыкi на паўднёвакарэйскi рынак: "Інтэграл", "Беларуськалiй", "Полацкшкловалакно", "Хiмвалакно", "Гродна-Хiмвалакно".

Сярод пераваг Беларусi Сон Гён Шык назваў выгаднае геаграфiчнае становiшча, заключэнне мытнага саюза з краiнамi СНД, бяспеку i створаныя спрыяльныя ўмовы для прадпрымальнiцкай дзейнасцi. "Я думаю, гэтыя спрыяльныя ўмовы могуць паслужыць шанцам для пашырэння супрацоўнiцтва", — сказаў ён.

БЕЛТА.

←Сегодня министр иностранных дел Беларуси Сергей Мартынов подвел итоги работы нашей делегации на 64-ой сессии Генеральной ассамблеи ООН.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика