Былы прэм’ер Польшчы: З Беларусі ідуць нясмелыя, але станоўчыя сігналы да ЕС

Источник материала:  
28.09.2009 19:25 — Новости Политики
Уладзімеж Чымашэвіч, былы прэм’ер-міністр Польшчы, а цяпер кандыдат на пасаду Генеральнага сакратара Рады Еўропы, хоча аднавіць вядучую ролю гэтай арганізацыі на міжнароднай арэне. На думку палітыка, з Беларуссю неабходна падтрымліваць кантакты, якія могуць стаць эфектыўным спосабам прымусіць кіраўніцтва краіны ўзяць на сябе еўрапейскія абавязацельствы.

Уладзімеж Чымашэвіч распавёў пра сваё бачанне будучыні Рады Еўропы.

- У Польшчы часта кажуць, што Рада Еўропы ўжо нічога не значыць. Гэта поўная хлусьня.

У якасці прыкладу ён прывёў Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу, заснаваны менавіта па ініцыятыве Рады Еўропы.

- Такая простая інфармацыя, напрыклад, што ў Страсбургскі суд звяртаюцца з тысячамі скаргаў, паказвае, што суд рэагуе на патрэбы дзесяткаў, нават сотняў тысяч людзей кожны дзень, - заявіў былы прэм'ер-міністр Польшчы.

Ён адзначыў, што пазіцыя Рады Еўропы апошнія гады некалькі пахіснулася, бо "яна перастала пашырацца, яе сябрамі з’яўляюцца ўжо ўсе, за выключэннем Беларусі".

Паводле Чымашэвіча, Рада Еўропы павінна знайсці новыя стратэгічныя падыходы да супрацы з Еўрапейскім Саюзам, ЮНЕСКА і іншымі партнёрамі на нашым кантыненце, паведамляе РАР.

- У мяне шмат ідэй, што тычацца палітычных праектаў за межамі Рады, адносінаў з палітычнымі лідэрамі Еўропы, таксама і па рашэнні праблем ўнутры арганізацыі.

Адказваючы на пытанне, якую палітыку ён будзе прыводзіць у дачыненні да Мінску, калі стане кіраўніком РЕ, Чымашэвіч зазначыў:

- Рэспубліка Беларусь з'яўляецца адзінай краінай (у дадзеным рэгіёне), якая не з'яўляецца сябрам Рады Еўропы. Апошнім часам я назіраю нясмелыя, але ўсё ж станоўчыя сігналы з гэтай краіны да еўрапейскіх партнёраў. ЕС прыняў рашэнне ўнесці вялікія карэктывы ў сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі.

На думку Чымашэвіча, з Беларуссю неабходна падтрымліваць кантакты, якія могуць стаць эфектыўным спосабам прымусіць кіраўніцтва краіны ўзяць на сябе абавязацельствы, тыповыя для сябраў Рады Еўропы.

- Відавочна, гэта будзе вельмі доўгі працэс, але чым больш канвенцый Беларусь прыме, тым лепш будзе для яе грамадзянаў і тым большая надзея на пабудову, няхай і павольна, асноў для дэмакратычнай і прававой дзяржавы.

Даведка. Уладзімеж Чымашэвіч (13 верасня 1950 году ў Варшаве) – польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, беларус паводле паходжання. Быў прэм’ерам – у 1996-1997 гг., і міністрам замежных спраў ва ўрадзе Лешэка Мілера (2001-2004), а потым ва ўрадзе Марэка Белкі (2004-2005). Спікер Сейму Польшчы (2005) і адзін з кандыдатаў на прэзідэнта ў 1990-м (9,21%) и 2005-м (зняўся з гонкі). Пасля 2005 года не браў удзел у палітыцы. У кастрычніку 2007 году быў абраны ў Сенат як адзіны беспартыйны кандыдат.

←Медведев: проводя наши учения, мы никому не угрожаем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика