Праект прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2010 год будзе прадстаўлены Прэзiдэнту да 1 кастрычнiка
Праект прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2010 год будзе прадстаўлены Прэзiдэнту да 1 кастрычнiка
Аб гэтым паведамiў журналiстам прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi. Ён знаёмiцца з ходам тэхнiчнага пераўзбраення Аршанскага льнокамбiната.
Праект прадугледжвае два шляхi развiцця эканомiкi: збалансаваны, базавы варыянт, якi прадугледжвае тэмп росту валавога ўнутранага прадукту на ўзроўнi 102-103 працэнтаў, i абнадзейлiвы, перспектыўны — на ўзроўнi 110-111 працэнтаў.
"Развiццё беларускай эканомiкi будзе залежаць ад актыўнасцi сусветных рынкаў", — растлумачыў Сяргей Сiдорскi. Сёння многiя дзяржавы, у тым лiку Расiя i ЗША, заявiлi аб тым, што яны выходзяць з крызiсу. Выхад з крызiсу дае магчымасць разлiчваць ураду на ажыўленне рынкаў i сусветнай эканомiкi ў цэлым, значыць, на павелiчэнне экспарту беларускай прадукцыi.
Яшчэ адным фактарам для аптымiстычнага развiцця эканомiкi Беларусi стане асваенне новых рынкаў збыту, упэўнены Сяргей Сiдорскi. "Мы пераконваемся, што на рынках трэцiх краiн — у Афрыцы, Азii — ёсць нiшы, дзе беларуская прадукцыя запатрабавана", — сказаў ён. Напрыклад, на Афрыканскiм кантыненце неабходна да 50 тыс. трактароў. Фактычна ўся праграма трактарнага завода можа быць прададзена, растлумачыў прэм'ер-мiнiстр. Дакладна такiя ж патрэбнасцi ў тэхнiцы БелАЗа, МАЗа i iншых флагманаў. "Гэта новыя перспектывы, i iх трэба паскорана развiваць, трэба рухацца больш хутка...".