Большасць насельнiцтва карыстаецца рускай мовай, але i беларуская нам родная

Источник материала:  

Для большай часткi насельнiцтва Беларусi (72 %) асноўнай мовай, якая выкарыстоўваецца ў паўсядзённым жыццi, з'яўляецца руская. Такiя вынiкi даследавання, праведзенага Інфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Больш за пятую частку рэспандэнтаў — 21,7 % — звычайна выкарыстоўваюць пераважна сумесь моваў, i толькi для 11,9 працэнта рэспандэнтаў асноўнай мовай паўсядзённага жыцця з'яўляецца беларуская. Найбольш шырока руская мова выкарыстоўваецца гараджанамi — 78,7 працэнта.

Разам з тым пераважная большасць жыхароў валодае беларускай мовай: 29,4 % — свабодна размаўляе, чытае i пiша на ёй, 52,5 % — можа размяўляць i чытаць на беларускай мове, 8,3 % — разумее мову, але нi размаўляць, нi чытаць на ёй не можа. Зусiм не ведае беларускай мовы дзясятая частка насельнiцтва. Прыкладна столькi ж рэспандэнтаў паведамiла, што нiколi не вывучала беларускую мову.

Сярод жыхароў глыбiнкi беларускую мову як асноўную ў паўсядзённым жыццi выкарыстоўваюць 18,8 %. Сярод абласцей найбольш беларускамоўныя Гродзенская, Брэсцкая i Мiнская.

На выкарыстанне беларускай мовы паказала пятая частка старэйшага пакалення i толькi 6 % моладзi ва ўзросце да 30 гадоў.

Больш за палову апытаных — 55,1 працэнта — лiчаць, што ў сельскiх выканкамах, Саветах пастаянна цi час ад часу выкарыстоўваюць беларускую мову. Выкарыстанне ў той цi iншай ступенi мовы на ўзроўнi раённых, гарадскiх органаў дзяржаўнага кiравання адзначылi 34,4 % рэспандэнтаў, на абласным i рэспублiканскiм узроўнях — 26,7 % i 30,5 % адпаведна.

На пытанне пра тое, якая мова больш родная незалежна ад ступенi валодання, 69,5 % рэспандэнтаў назвалi рускую, 36,7 % — беларускую, 1,2 % украiнскую, 1,1 % — польскую.

Блiжэйшай i больш роднай беларускую мову для сябе лiчаць 45,6 % жыхароў сельскай мясцовасцi i 33,1 % гараджан. Роднай беларускую мову назвала таксама трэць апытанай моладзi.

12,6 % рэспандэнтаў адзначылі, што валодаюць і іншымі мовамі акрамя рускай, беларускай, польскай, украінскай, літоўскай. У асноўным гэта англійская і нямецкая мовы. Не валодаюць ніякімі іншымі мовамі акрамя той, што выкарыстоўваюць у паўсядзённым жыцці, толькі 5,1 % апытаных жыхароў Беларусі.

Беларускую мову дома часта ці час ад часу выкарыстоўваюць 35,1 % рэспандэнтаў, на рабоце, вучобе – 29,7 %. Чвэрць насельніцтва выкарыстоўвае беларускую мову пры зносінах у коле сяброў, знаёмых, пятая частка выкарыстоўвае яе ў грамадскіх месцах.

Трэць рэспандэнтаў хацела б шырэй выкарыстоўваць беларускую мову ў дзяржаўных установах, пятая частка – на рабоце, вучобе, а таксама ў сферы абслугоўвання. Не хацелі б больш шырока выкарыстоўваць беларускую мову 34,5 % рэспандэнтаў.   Якiя наступствы можа выклiкаць больш шырокае ўжыванне беларускай мовы ў жыццi рэспублiкi? (у % ад колькасцi апытаных)

Большасць насельнiцтва карыстаецца рускай мовай, але i беларуская нам родная

1. Павысiць узровень нацыянальнай самасвядомасцi. 2. Умацуе прэстыж i аўтарытэт краiны ў вачах сусветнай супольнасцi. 3. Прывядзе да больш глыбокага ўсведамлення грамадзянамi краiны свайго становiшча самастойнай нацыi ў самастойнай дзяржаве. 4. Гэта будзе садзейнiчаць згуртаванню насельнiцтва краiны ў цэлым. 5. Гэта можа выклiкаць напружанасць у асяродку рускамоўнага насельнiцтва. 6. Выклiча вялiкiя матэрыяльныя выдаткi. 7. Актывiзуе адносiны з беларусамi за мяжой. 8. Гэта выклiча трывогу i неспакой у грамадстве. 9. Гэта раз'яднае насельнiцтва краiны. 10. Гэта ўзмоцнiць уплыў апазiцыйных сiлаў унутры краiны i па-за яе межамi. 11. У краiну можа вярнуцца частка этнiчных беларусаў.   Значная частка грамадства (ад 27 да 43 %) лічыць, што больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы ў жыцці рэспублікі прывядзе да кансалідацыі насельніцтва, яго згуртаванню шляхам павышэння ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці, больш глыбокага ўсведамлення свайго становішча як нацыі. Частка рэспандэнтаў указала на міжнародны аспект праблемы: фактары ўмацавання прэстыжу і аўтарытэту рэспублікі ў вачах сусветнай супольнасці, актывізацыі стасункаў з беларусамі замежжа, магчымасць вяртання ў рэспубліку часткі этнічных беларусаў. Разам з тым да чвэрці рэспандэнтаў выказалі меркаванне аб негатыўных наступствах больш шырокага выкарыстання беларускай мовы: стварэнне напружанасці сярод рускамоўнага насельніцтва, вялікія матэрыяльныя выдаткі, павышэнне трывогі ў грамадстве, разрозненне насельніцтва рэспублікі, узмацненне ўплыву апазіцыйных сілаў.

Даследаванне таксама паказала, што абсалютная большасць апытаных (84,1 %) выступае за абавязковую наяўнасць у грамадзян і ўстаноў права выбару, якой дзяржаўнай мовай карыстацца.

Ул. iнф.

(Працяг тэмы ў наступным нумары).

←Проект на миллиард

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика